Война Мацвеевіч Грычына

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Война Мацвеевіч Грычына
1-ы падкаморы пінскі[d]
з 28 студзеня 1566
Пераемнік Фалька Гаўрылавіч Грычына[d]
2-і кашталян мсціслаўскі
1580 — 1582
Папярэднік Іван Васілевіч Саламярэцкі[d]
Пераемнік Станіслаў Паўлавіч Нарушэвіч

Род Войны-Грычынавічы
Бацька Мацвей Грычына[d]
Дзеці Габрыэль Война, Сямён Война, Бенедыкт Война, Рыгор Война, Лаўрын Война, Сокал Война, Ганна з Войнаў[d] і Дарота з Войнаў[d]
Веравызнанне праваслаўе[1][2]

Война Мацвеевіч Грычына, або Воін Грычынавіч, у хрышчэнні Барыс (каля 1492 — 15 мая 1582) — ураднік Вялікага Княства Літоўскага.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Паходзіў з баярскага роду Грычынаў. Сын пінскага баярына Мацвея Грычыны (Грычынавіча) і Марыны з невядомага роду.

Падкаморы пінскі (1567—1570), кашталян мсціслаўскі (да 1582), дзяржаўца лабенскі, бярштунскі, бяржанскі, ожскі і пераломскі, юрборкскі. Станам на 1558 год ляснічы і неваднічы гарадзенскі, дзяржаўца лабенскі, пярстуньскі і бержніцкі[3].

Сям’я[правіць | правіць зыходнік]

Жанаты быў, паводле Банецкага, з Марынай невядомага роду. Паводле тастамента сына Сямёна, з Багданай Янушаўнай з Любельскіх. Магчыма, жанаты быў двойчы, бо чацвёртыя часткі складаных гербаў яго сыноў Лаўрына і Рыгора розныя.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]