Ворная зямля

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Во́рная зямля́сельскагаспадарчыя ўгоддзі, якія сістэматычна апрацоўваюцца і выкарыстоўваюцца пад пасевы сельскагаспадарчых культур. Да ворных зямель належаць палі севазвароту (у тым ліку папары), агароды, асвоеныя і падрыхтаваныя для пасеву землі.

На 1 студзеня 2013 года ў Беларусі налічвалася 5521,6 тыс. гектараў ворнай зямлі, што складае 62,6 % ад плошчы ўсіх сельскагаспадарчых зямель, у тым ліку 651,6 тыс. гектараў у асабістым карыстанні грамадзян.[1][2]

Агульная плошча ворнай зямлі ва ўсім свеце складае амаль 1,4 млрд гектараў (2011)[3] з агульнай плошчы 4,9 млрд гектараў (2011)[3] зямель, што выкарыстоўваюцца ў сельскай гаспадарцы.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі: у 5 т. Т. 1: Ааліты ― Гасцінец / Рэдкал.: І. П. Шамякін (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1983. — 574 с.: іл. С. 489.