Востраў Дзекабрыстаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Востраў Дзекабрыстаў?
Размяшчэнне
59°57′00″ пн. ш. 30°14′30″ у. д.HGЯO
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Востраў Дзекабрыстаў (да 1926 Галадай) — востраў у дэльце Нявы, знаходзіцца на тэрыторыі Васілеастроўскага раёна Санкт-Пецярбурга, і з’яўляецца муніцыпальнай акругай востраў Дзекабрыстаў (№ 11).

На поўдні аддзелены ракой Смаленкай ад Васільеўскага вострава, на захадзе востраў выходзіць да Фінскага заліва, на поўначы — абмываецца Малой Нявой. У паўночна-ўсходняй частцы востраў Дзекабрыстаў злучаны мостам з невялікім Серным востравам і мостам Бетанкура з Пятроўскім востравам.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Санкт-Петербург. Петроград. Ленинград: Энциклопедический справочник / Ред. коллегия: Белова Л. Н., Булдаков Г. Н., Дегтярев А. Я. и др. — М.: научное издательство «Большая Российская Энциклопедия». 1992. — 687 с.; ил. ISBN 5-85270-037-1