Вуглавая частата

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Вуглавая частата
\omega
Размернасць

T −1

Адзінкі вымярэння
СІ

рад/с

СГС

рад/с

Вуглавая частата (сінонімы: радыяльная частата, цыклічная частата, кругавая частата) — скалярная фізічная велічыня, мера частаты вярчальнага ці вагальнага руху. У выпадку вярчальнага руху, вуглавая частата роўная модулю вектара вуглавой хуткасці. У сістэмах СІ і СГС вуглавая частата выражаецца ў радыянах у секунду, яе памернасць адваротная памернасці часу (радыяны беспамерныя). Вуглавая частата з'яўляецца вытворнай па часе ад фазы вагання:

\omega = \partial\varphi/\partial t.\,

Іншае распаўсюджанае абазначэнне \omega = \dot \varphi.

Вуглавая частата ў радыянах у секунду выражаецца праз частату f (якая выражаецца ў абаротах у секунду ці ваганнях у секунду), як

\omega = {2\pi f}.\,

У выпадку выкарыстання ў якасці адзінкі вуглавой частаты градусаў у секунду сувязь са звычайнай частатой будзе наступнай:

\omega = {360^\circ f}.\,

Лікава цыклічная частата роўная колькасці цыклаў (ваганняў, абаротаў) за 2π секунд. Увядзенне цыклічнай частаты (у яе асноўнай памернасці — радыянах у секунду) дазваляе спрасціць шмат якім формулы ў тэарэтычнай фізіцы і электроніцы. Так, рэзанансная цыклічная частата вагальнага LC-контуру роўная ~~\omega_{LC} = 1/\sqrt{LC}, тады як звычайная рэзанансная частата ~~f_{LC} = 1/(2\pi\sqrt{LC}). У той жа час шэраг іншых формул ускладняецца. Вырашальным меркаваннем на карысць цыклічнай частаты стала тое, што множнікі 2π і 1/(2π), якія з'яўляюцца ў многіх формулах пры выкарыстанні радыянаў для вымярэння вуглоў і фаз, знікаюць пры ўвядзенні цыклічнай частаты.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]