Частата
Частата паказвае колькасць цыклаў перыядычнай з'явы за адзінку часу. У Сістэме СІ адзінкай частаты з'яўляецца герц (Гц), вызначаны як адзін цыкл у секунду. Перыяд – гэта працягласць аднаго цыкла перыядычнай з'явы, такім чынам, перыяд узаемна-адваротны частаце.
Вызначэнне і адзінкі[правіць]
Для цыклічных працэсаў, такіх як вярчэнне, ваганні, ці хвалі, частата вызначаецца як колькасць цыклаў у адзінку часу.
У фізіцы і інжынерных дысцыплінах, такіх як оптыка, акустыка і радыё, частату звычайна пазначаюць лацінскай літарай f (эф) або грэчаскай літарай ν (ню).
У Сістэме СІ адзінкай частаты з'яўляецца герц (скарочана Гц). Назва дадзена ў гонар нямецкага фізіка Генрыха Герца. 1 Гц азначае, што падзея паўтараецца адзін раз за секунду.
Перыяд – звычайна пазначаецца T – гэта працягласць часу, за які адбываецца адзін цыкл, ўзаемна-адваротны частаце f:
Частата хваляў[правіць]
Частата адваротна-прапарцыянальна даўжыні хвалі λ (лямбда). Частата f роўная фазавай хуткасці v, падзеленай на даўжыню хвалі λ:
У прыватным выпадку электрамагнітных хваляў, якія ідуць праз вакуум, калі v = с, дзе c – хуткасць святла ў вакууме, гэты выраз мае выгляд:
Калі хвалі ад манахраматычнай крыніцы святла ідуць з аднаго асяроддзя ў другое, іх частата застаецца дакладна такой жа, змяняюцца толькі даўжыня хвалі і яе хуткасць.
| Гэта пачатак артыкула па фізіцы. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |



