Вулканал

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці

Вулканал, Volcanal — алтар бога агню Вулкана ў Старажытным Рыме на форуме.

Вулканал лічыўся адным з найстарэйшых свяшчэнных збудаванняў горада, па меркаванні Плінія[1], яго заснаваў сам Ромул, а алтар узвёў Ціт Тацый[2]. Свяцілішча размяшчалася на некалькіх узроўнях ад падножжа Капітолія да плошчы форума і было месцам сходаў. Храм Вулкана з III стагоддзя да н.э., як бажаства, звязанага з агнём і пажарамі, знаходзіўся па-за межамі памерыя, на Марсавым полі[3].

Зноскі

  1. Plin. nat. 16, 86, 236
  2. Varro ling. 5, 74
  3. Freyberger K. Das Forum Romanum. стар. 18

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Filippo Coarelli, Guida archeologica di Roma, Verona, Arnoldo Mondadori Editore, 1984.