Рымскі форум
Амаль што ў кожным рымскім горадзе існаваў форум, — як цэнтр палітычнага, эканамічнага, культурнага і рэлігійнага жыцця. Самым першым месцам такога прызначэння быў Рымскі Форум (Forum Romanum) — форум у Рыме, які з'яўляецца люстэркам усёй рымскай гісторыі і сёння па праву лічыцца цэнтрам палітычнай улады ў горадзе Рым і ва ўсёй Рымскай Імперыі.
Раней на месце Рымскага Форума ляжала забалочаная даліна непадалёку ад Палатына, якую лацінскія пасельнікі выкарыстоўвалі ў якасці могілак. Масавае засяленне тэрыторыі стала магчымым толькі пачынаючы з 6 стагоддзя да н.э., пасля таго як балота асушылі з дапамогай старажытнарымскай сістэмы каналаў Клаака Максіма (Cloaca Maxima).
- Там, дзе сёння рынкі, былі раней тарфяныя балоты, дзіркі, перапоўненыя вадой, уздымаўся прыліў Тыбру. Гэта Лакус Куртый, там дзе зараз на сухім месцы стаіць алтар: зямля там, дзе раней было возера. Там дзе Велабрум суправаджае сёння ў святочным паходзе да Цыркусу, раслі калісьці зараслі вярбовага хмызняку, ды шапацеў чарот
- (Авід, Фасты, VI, 401-406)
Прыблізна ў 490 годзе да н.э. у даліне былі ўзведзены два храмы, прысвечаныя багам Сатурну і Кастару. З гэтай нагоды асяроддзе форума хутка ператварылася ў цэнтр маладога горада. Неўзабаве на поўдні ад Рымскага Форума была закладзена другая плошча — Камітый (Comitium). Большая частка рымскай палітыкі рабілася менавіта тут, таму што рэзідэнцыі сената, Курыя (Curia) і Ростра (Rostra) — грамадскія трыбуны аратараў, размяшчаліся ў непасрэднай блізасці адсюль.
У 145 годзе да н.э. цэнтр палітычных падзей Рыму зноў перамясціўся з Камітыя у Форум. Пасля смерці Гая Цэзара Камітый быў канчаткава ліквідаваны, а Форум значна пашыраны за конт стварэння так званага Юліанскага Форума (Forum Iulium). У часы кіравання Аўгуста значна змяніўся і знешні выгляд Форуму. Дзякуючы шырокааб'ёмнаму ужыванню мрамару ў афармленні архітэктурных элементаў плошчы, Рымскі Форум ператварыўся ў незвычайна раскошны архітэктурны комплекс, параўнальны, магчыма, з Акропалем у Афінах.
Гл. таксама [правіць]
Спасылкі [правіць]
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Рымскі форум- Forum_Romanum (англ.) . — в Samuel Ball Platner, Thomas Ashby. A topographical dictionary of ancient Rome.
| Forvm Romanvm — Рымскі Форум | ||
|---|---|---|
| Храмы | Храм Сатурна • Храм Дыяскураў • Храм Весты • Храм Венеры і Ромы • Храм Антаніна і Фаўсціны • Храм Цэзара • Храм Веспасіяна • Храм Канкордыі | |
| Трыумфальныя аркі | Арка Ціта • Арка Септымія Севера • Арка Канстанціна • Арка Тыберыя | |
| Збудаванні | Базіліка Максенція і Канстанціна • Базіліка Юлія • Базіліка Эмілія • Umbilicus urbis • Рэгія • Ростра • Курыя Юлія • Табуларый • Milliarium Aureum • Lapis Niger • Возера Курцыя • Дом весталак • Via Sacra • Мамертынская турма • Калона Фокі • Вялікая Клаака | |
| Гэта пачатак артыкула пра Старажытны Рым. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |