Маладзёжная вуліца (Наваполацк)
Выгляд
(Пасля перасылкі з Вуліца Маладзёжная, Наваполацк)
Маладзёжная вуліца Наваполацк | |
---|---|
Агульная інфармацыя | |
Краіна | |
Горад | Наваполацк |
Працягласць | 8900 м |
Паштовы індэкс | 211440 |
Нумары тэлефонаў | +375214 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Маладзёжная вуліца (трансліт.: Maladziožnaja vulica, руск.: Молодежная улица) — галоўная вуліца горада Наваполацка. Самая працяглая вуліца ў горадзе: яе працягласць ад скрыжавання з вуліцай Слабадской у раёне бальніцы да мяжы горада ў бок вёскі Экімань складае каля 8,9 км.
Гісторыя назвы
[правіць | правіць зыходнік]У 1960 годзе новая вуліца рашэннем пасялковага савета была названа вуліцай Зялёнай. Пазней яна была перайменавана ў Маладзёжную — у гонар моладзі, якая будавала горад і самую вуліцу. На 2009 год на вуліцы 214 будынкаў, працягласць — амаль 5 кіламетраў.
Помнікі на вуліцы Маладзёжнай
[правіць | правіць зыходнік]Помнікі
- Першая палатка: З гэтага месца пачалося будаўніцтва горада.
- Помнік Пушкіну: Знаходзіцца каля бібліятэкі імя Пушкіна.
- Помнік воінам-інтэрнацыяналістам, помнік-гармата і г. д.
- 5 чэрвеня 2013 каля дзіцячай школы мастацтваў па вуліцы Маладзёжнай усталявалі бюст Івану Хруцкаму. Помнік з’яўляецца дакладнай копіяй бюста, усталяванага на магіле Хруцкага ў вёсцы Захарнічы, што недалёка ад Полацка. Мемарыяльны знак з палімербетона выканаў віцебскі скульптар Аляксандр Гвоздзікаў. Бюст жывапісца стаў падарункам да 55-годдзя Наваполацка ад яго вядомага жыхара, спартсмена Вадзіма Дзевятоўскага[1].
Забудова
[правіць | правіць зыходнік]- Школа № 1
- гарсавет і гарвыканкам
- № 45А — крама «Кветкі» (архітэктар А. Машуцін)[2].
- № 49/1 — Цэнтр гігіены і эпідэміялогіі.
- № 49Б — інтэрнат № 2 Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта, празваны «Бастыліяй».
- № 49/2 — Інспекцыя Міністэрства па падатках і зборам РБ па г. Наваполацк.
- № 107 — гімназія № 1.
- № 152 — маладзёжны цэнтр «Мінск» (1980, архітэктары Ю. Шпіт, В. Карака, пры ўдзеле В. Шалкоўскага, Я. Дубліка)[2]. У будынку размяшчаецца аднайменны кінатэатр.
Зноскі
- ↑ Вадим Девятовский подарил родному городу бюст Ивана Хруцкого (руск.)
- ↑ а б Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Вуліца Маладзёжная