Вуліца Кутузава (Мінск)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вуліца Кутузава
Мінск
Фатаграфія
Агульная інфармацыя
Краіна Беларусь
Горад Мінск
Раён Першамайскі
Працягласць каля 770 м
Найбліжэйшыя
станцыі метро
Маскоўская
Назва ў гонар Міхаіл Іларыёнавіч Кутузаў
Паштовы індэкс 220049
на OpenStreetMap
на Яндэкс.Картах
на Картах Google
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Вуліца Кутузава — вуліца ў Першамайскім раёне Мінска. Сваю назву атрымала ў гонар расійскага палкаводца, генерал-фельдмаршала, героя вайны 1812 года Міхаіла Кутузава.

Размяшчэнне[правіць | правіць зыходнік]

Пачынаецца ад скрыжавання з Валгаградскай вуліцай, ідзе з паўднёвага захаду на паўночны ўсход, затым зварочвае на паўднёвы ўсход. Заканчваецца скрыжаваннем з вуліцай Вялікая Сляпня. Таксама перасякаецца з вуліцай Чайкоўскага. Ідзе паралельна вуліцы Кедышкі. Мяжуе з Севастопальскім паркам.

Грамадскі транспарт[правіць | правіць зыходнік]

Рух грамадскага транспарту непасрэдна па вуліцы адсутнічае. Бліжэйшая станцыя метро — «Маскоўская».

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]