Гарадзецкая вуліца (Мінск)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Гарадзецкая вуліца
Мінск
Агульная інфармацыя
Краіна Беларусь
Горад Мінск
Раён Першамайскі
Працягласць каля 2 км
Найбліжэйшыя
станцыі метро
Уручча
Аўтобусныя маршруты 99, 135
Паштовы індэкс 220125
на OpenStreetMap
на Яндэкс.Картах
на Картах Google

Гарадзецкая вуліца — вуліца ў мікрараёне Уручча Першамайскага раёна Мінска. Паходжанне назвы спрэчнае: частка даследчыкаў лічыць, што вуліца атрымала назву ад урочышча Гарадзеі. Іншыя звязваюць яе імя з горадам Гарадзец ці вёскай, якая існавала на месцы мікрараёна, з такой назвай.

Размяшчэнне[правіць | правіць зыходнік]

Пачынаецца ад скрыжавання з Уруцкай вуліцай, ідзе на паўднёвы захад. У раёне парка Уручча плаўна паварочвае на паўночны захад, заканчваецца скрыжаваннем з вуліцай Леанарда да Вінчы. Таксама перасякаецца з вуліцамі Астрашыцкай, Ложынскай, Шафарнянскай, Усіхсвяцкай і Гінтаўта.

Славутасці[правіць | правіць зыходнік]

Па няцотным баку вуліцы ад скрыжавання з Шафарнянскай вуліцай да скрыжавання з Усіхсвяцкай вуліцай знаходзіцца парк Уручча.

Грамадскі транспарт[правіць | правіць зыходнік]

Па вуліцы пралягае шэраг аўтобусных (99, 135) маршрутаў. Паблізу ад вуліцы размешчана станцыя метро «Уручча».

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]