Вуліца Ягаўкіна (Гомель)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ягаўкіна
Гомель
Агульная інфармацыя
Краіна Беларусь
Рэгіён Гомельская вобласць
Горад Гомель
Раён Чыгуначны раён
Гістарычны раён Прудок
Ранейшыя назвы 2-я вуліца Крупскай і 2-я Кальцавая вуліца
Паштовы індэкс 246015

Вуліца Ягаўкіна — вуліца ў Чыгуначным раёне горада Гомеля. Адносіцца да жылога масіву Прудок. Праходзіць ад вуліцы Каменшчыкава да гарадской мяжы Гомеля з Пакалюбіцкім сельсаветам, збочвае на паўднёвы ўсход і, робячы кола міма Алімпійскай вуліцы, замыкаецца на сваім жа адрэзку ў раёне між дамамі №95 і №97. Таксама мае адгалінаванне, злучанае з Ніжняй вуліцай. Перасякаецца з вуліцай Свірыдава і сама з сабой. На яе выходзяць 1-ы завулак Ягаўкіна, Круты завулак, безыменны правулак ад вуліцы Крупскай, 2-і завулак Крупскай і Алімпійская вуліца[1]. Складаецца з індывідуальнай забудовы пераважна сядзібнага тыпу.

З гісторыі[правіць | правіць зыходнік]

Сфарміравалася, па ўсім відаць, у пасляваенны час. На нямецкіх авіяфотаздымках 1941 года на месцы будучай вуліцы зафіксаваныя прысядзібныя ўчасткі[2]. Станам на 1961 год адна частка вуліцы называлася 2-й вуліцай Крупскай, а другая — 2-й Кальцавой вуліцай[3]. Пазней дзве часткі былі аб’яднаныя пад цяперашняй назвай, нададзенай у гонар Я. П. Ягаўкіна — савецкага воіна-танкіста, які загінуў падчас Гомельска-Рэчыцкай аперацыі 1943 года[4].

Зноскі

  1. Гомель. Атлас туриста. / Справоч. изд. Ред. Ю. М. Нестеровская. — Минск : РУП «Белкартография», 2019. — С. 11, 15.
  2. Нямецкія аэрафотаздымкі Гомеля, 1941 год.
  3. Схематический план. Гор. Гомель. [Карты] / Главное управление коммунального хозяйства при СМ БССР. Бюро технической инвентаризации — [Б. м. : б. и.], 1961.
  4. Яговкин Евгений Петрович // Гомель. Энциклопедический справочник / Гл. редактор И. П. Шамякин. — Минск. : БелСЭ им. П. Бровки, 1991. — С. 509.