Выбаргская вуліца (Кіеў)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Выбаргская вуліца
Кіеў
укр.: Виборзька вулиця
Агульная інфармацыя
Краіна  Украіна
Горад Кіеў
Акруга Грушкі,
Караваевы дачы
Раён Саламянскі
Найбліжэйшыя
станцыі метро
Палявая
Ранейшыя назвы 4-ы Дачная
Назва ў гонар Oleksa Tykhyi[d]
Паштовы індэкс 03067, 03056

Выбаргская вуліца (укр.: Ви́борзька ву́лиця) — вуліца ў Саламянскім раёне горада Кіева, мясцовасці Караваевы дачы , Грушкі. Пралягае ад Баршчагоўскай вуліцы да вуліцы Міколы Васіленка.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Пачатковы адрэзак Выбаргскай вуліцы (ад Баршчагоўскай ў Гарматнай вуліцы) узнік у канцы XIX стагоддзя пад назвай 4-ы Дачная лінія.

Назву Выбаргская вуліца атрымала 1955[1], у гонар расійскага горада Выбарга.

Сучасная назва, удакладнена ў адпаведнасці з нормамі правапісу - у 2012 годзе, Виборгська вулиця → Виборзька вулиця (укр.).

Забудова канца XIX - 1-й трэці XX стагоддзя амаль уся ліквідаваная ў 1970-х гадах.

Установы[правіць | правіць зыходнік]

  • Дзіцячы сад № 654 (д. № 51/53)
  • Сярэдняя агульнаадукацыйная школа № 229 (д. № 57)
  • Інтэрнат ААТ «Бальшавік» (д. № 18/20 і № 22)
  • Інтэрнат «КПІ» (д. № 1 і № 3)
  • Прамысловая акадэмія Мінпрампалітыкі Украіны (д. № 91)
  • Бібліятэка № 15 Саламянскага раёна (д. № 34/36)
  • Завод электрамантажных вырабаў АТ «Емко» (д. № 99)

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]