Вымярэнне
З пляцоўкі Вікіпедыя.
Вымярэнне, сукупнасць аперацый для вызначэння велічыні, альбо, іншымі словамі, — для вызначэння суадносін адной (вымяраемай) велічыні з другой аднароднай велічынёй, прынятай за адзінку, якая захоўваецца ў тэхнічным сродку (сродку вымярэння).
Навука, прадметам вывучэння якой з'яўляюцца ўсе аспекты вымярэння, называецца метралогіяй.
Забеспячэнне адзінства вымярэнняў — важная задача міжнароднага, дзяжаўнага і грамадскага значэння, накіраваная на недапушчэнне недакладных і няправільна выкананых вымярэнняў.