Вяйнё Лііканен

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Лыжнік
Вяйнё Лііканен
Асабістая інфармацыя
Пол мужчынскі пол
Грамадзянства
Дата нараджэння 16 лістапада 1903(1903-11-16)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 15 кастрычніка 1957(1957-10-15) (53 гады)
Месца смерці
Рост 179 см
Вага 70 кг

Вяйнё Лііканен (фінск.: Väinö Liikkanen; 16 лістапада 1903, Ведэрлакс — 15 кастрычніка 1957, Куусанкаскі, Фінляндыя) — фінскі лыжнік, прызёр Алімпійскіх гульняў, чэмпіён свету.

На Алімпійскіх гульнях 1932 года ў Лейк-Плэсідзе заваяваў сярэбраны медаль у гонцы на 50 км, прайграўшы толькі 20 секунд свайму партнёру па камандзе Велі Саарынену, і выйграўшы ў бронзавага медаліста, нарвежца Арнэ Рустадстуэна, больш за 3-х хвілін. У гонцы на 18 км заняў 9-е месца.

На чэмпіянатах свету за сваю кар’еру заваяваў адзін залаты і адзін бронзавы медалі. Пасля завяршэння спартыўнай кар’еры працаваў лесніком.

Зноскі