16 лістапада
З пляцоўкі Вікіпедыя.
16 лістапада - трыста дваццаты (трыста дваццаць першы ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.
[правіць] Падзеі
- 1384: У Кракаве Ядвіга Анжуйская каранавана на караля Польшчы.
- 1671: Арыштаваная баярыня Марозава.
- 1812: У час вайны 1812 года ад французскіх войск вызвалены Мінск.
- 1907: Аклахома афіцыйна ўвайшла ў склад ЗША, стаўшы 46-м штатам.
- 1945: Створана Арганізацыя ААН па пытаннях адукацыі, навукі і культуры (ЮНЕСКА).
[правіць] Нарадзіліся
- 42 да н.э.: Тыберый, рымскі імператар (пам. 37 н.э.)
- 1673: Аляксандр Меншыкаў, расійскі дзяржаўны і ваенны дзеяч, генералісімус
- 1874: Аляксандр Калчак, расійскі военачальнік і палярны даследчык
- 1898: Вінцэнт Гадлеўскі, беларускі рэлігійны і грамадскі дзеяч
- 1905: Ян Скрыган, беларускі пісьменнік
- 1923: Мікалай Крукоўскі, беларускі эстэтык
- 1930: Чынуа Ачэбэ, нігерыйскі пісьменнік (пам. 22.3.2013)
- 1953: Аляксандр Пракапенка, беларускі футбаліст
- 1964: Валерыя Бруні Тэдэскі, італа-французская актрыса і кінарэжысёр
[правіць] Памерлі
- 1272: Генрых III, кароль Англіі
- 1937: Густаў Густававіч Шпет, рускі філосаф
- 1957: Янка Чарапук, дзеяч БНР, беларускай эміграцыі ў ЗША
- 1982: Андрэй Макаёнак, беларускі драматург
- 1982: Павел Сяргеевіч Аляксандраў, рускі матэматык
[правіць] Святкуюць
ЮНЕСКА: Міжнародны дзень талерантнасці