Вялікія перагоны

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вялікія перагоныM:
Рэжысёр
У галоўных
ролях
Кінакампанія Беларусьфільм і Q65177918?
Працягласць 67 хв.
Краіна
Мова руская
Год 1971
IMDb ID 3211276

«Вялікія перагоны» (іншая назва — «Машыніст») — беларускі тэлевізійны мастацкі фільм. Зняты на кінастудыі «Беларусьфільм» у 1971 годзе. Выйшаў на экраны 23 сакавіка 1972 года.

Сюжэт[правіць | правіць зыходнік]

Герой фільма — Ігар Шылаў — пасля заканчэння школы не паступае ў інстытут і прыходзіць працаваць у паравознае дэпо. Яго прынялі качагарам у брыгаду дасведчанага машыніста Касьяна Кузьміча (Мікалай Кручкоў), які па — бацькоўску уважлівы да юнака і дапамагае яму засвоіць прафесію, а таксама знайсці сваё сапраўднае прызначэнне — стаць машыністам электравоза.

Акцёры і ролі[правіць | правіць зыходнік]

  • Юрый Нікалаеў — Ігар Шылаў, качагар
  • Мікалай Кручкоў — Касьян Кузьміч, машыніст
  • Вікторыя Смаленская — Ніна Салаўёва, буфетчыца
  • Мікалай Мярзлікін — Пётр Ягодзін
  • Георгій Георгіу — Барыс Львовіч

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Игорь Авдеев, Лариса Зайцева Все белорусские фильмы : каталог-справочник. Игровое кино (1971—1983). — Минск: Беларуская навука, 2000. — Т. 2. — 299 с. — ISBN 985-08-0023-2