Галавіцкія

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Галавіцкія
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 42 чал. (2019)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1643
Аўтамабільны код
1
СААТА
1208868016
Галавіцкія на карце Беларусі ±
Галавіцкія (Беларусь)
Галавіцкія
Галавіцкія (Брэсцкая вобласць)
Галавіцкія

Галаві́цкія[1] (трансліт.: Halavickija, руск.: Головицкие) — вёска ў Бярозаўскім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Стрыгінскага сельсавета. Размешчана за 15 км ад Бярозы, за 21 км ад чыгуначнай станцыі Бяроза-Картузская.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Паводле перапісу 1897 года — калонія Галавацкія Ласкі ў Пескаўскай воласці Слонімскага павета Гродзенскай губерні.

З 1915 года акупіраваны германскімі войскамі, з лютага 1919 года да ліпеня 1920 года і з жніўня 1920 года — войскамі Польшчы.

З 1921 года ў складзе Польшчы, у 1924 годзе вёска ў Пескаўскай гміне Косаўскага павета Палескага ваяводства, 50 будынкаў.

З 1939 года ў БССР, з 1940 года ў Совінскім сельсавеце. У 19411944 гадах акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Акупанты загубілі 21 жыхара вёскі, на фронце загінулі 14 воінаў-землякоў.

У 1949 годзе створаны калгас «Чырвоная паляна», які ў 1951 годзе ўвайшоў у склад калгаса імя Кірава (з цэнтрам у в. Стрыгінь). З 16 ліпеня 1954 года ў Стрыгінскім сельсавеце. У 1970 годзе ў калгасе «33-я гадавіна Кастрычніка».

Планіроўка[правіць | правіць зыходнік]

Планіровачна складаецца з рэдка забудаванай вуліцы, арыентаванай з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход (уздоўж Ясельды, 500—700 м ад ракі), да якой прымыкае кароткая вуліца (у цэнтры); асобныя ўчасткі забудовы.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Галаві́цкі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]