Елянова

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Елянова
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 9 чал. (2019)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1643
Аўтамабільны код
1
СААТА
1208823011
Елянова на карце Беларусі ±
Елянова (Беларусь)
Елянова
Елянова (Брэсцкая вобласць)
Елянова

Еляно́ва[1] (трансліт.: Jelianova, руск.: Еленово) — вёска ў Бярозаўскім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Міжлескага сельсавета. Размешчана за 14 км ад Бярозы, за 20 км ад чыгуначнай станцыі Бяроза-Картузская.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У 1886 годзе в. Яленава (Галенава) у Мацвеевіцкай воласці Пружанскага павета Гродзенскай губерні, дзейнічалі школа і піцейны дом. Паводле перапісу 1897 года ў в. Яленава (Галенава) працавалі народнае вучылішча і хлебазапасны магазін.

У 1905 годзе ў Чарнякоўскай воласці. З 1915 года акупіравана германскімі войскамі, з 1919 года да ліпеня 1920 года і з жніўня 1920 года — войскамі Польшчы. У ліпені—жніўні 1920 на кароткі час ўстаноўлена савецкая ўлада.

З 1921 года ў складзе Польшчы, у 1924 годзе в. Хеленова ў Мацвеевіцкай гміне Пружанскага павета Палескага ваяводства.

У 1926 годзе ў Міжлескай гміне, у 1932 годзе ў Сігневіцкай. З 1939 года ў БССР, з 1940 года вёска ў Машковіцкім сельсавеце.

У 19411944 гг. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Акупанты загубілі 21 жыхара вёскі, на фронце загінулі 14 воінаў-землякоў.

У кастрычніку 1949 годзе арганізаваны калгас «Шлях да камунізму», у лютым 1950 года ён увайшоў у калгас «Чырвоны сцяг» (з цэнтрам у в. Міжлессе), з 16 ліпеня 1954 года — у Міжлескім сельсавеце. У 1970 годзе дзейнічала ферма калгаса «Чырвоны сцяг».

Планіроўка[правіць | правіць зыходнік]

Планіровачна складаецца з дугападобнай, двухбакова забудаванай вуліцы, арыентаванай з захаду на ўсход, да якой прымыкаюць 3 завулкі.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Галяно́ва, Галяно́ў, м.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]