Касцюкі (Бярозаўскі раён)
Вёска
Касцюкі
|
Касцюкі́[1] (трансліт.: Kasciuki, руск.: Костюки) — вёска ў Бярозаўскім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Міжлескага сельсавета. Размешчана за 16,5 км ад Бярозы, за 22,5 км ад чыгуначнай станцыі Бяроза-Картузская.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
У 1864 годзе — вёска ў Мацвееўскай воласці Пружанскага павета Гродзенскай губерні. У 1886 годзе в. Касцюкі (Мацвеевічы), дзейнічала царква, піцейны дом.
З 1915 года акупіравана германскімі войскамі, з 1919 года да ліпеня 1920 года 1 з жніўня 1920 года — войскамі Польшчы. У ліпені—жніўні 1920 устаноўлена савецкая ўлада. З 1921 года — у складзе Польшчы. У 1924 годзе вёска ў Мацвеевіцкай гміне (з 1932 Міжлеская) Пружанскага павета Палескага ваяводства, 91 будынак.
З 1939 года ў БССР. З 1940 года вёска ў Міжлескім сельсавеце.
У 1941—1944 гг. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. На фронце загінулі 22 воіны-землякі. У кастрычніка 1949 года ў вёсцы арганізаваны калгас імя Катоўскага, які ў лютым 1950 года ўвайшоў у склад калгаса «Чырвоны сцяг» (цэнтр — в. Міжлессе). У 1970 годзе ферма, клуб.
Планіроўка[правіць | правіць зыходнік]
Планіровачна складаецца з 2 прамалінейных вуліц, арыентаваных з захаду на ўсход, іх пад прамым вуглом перасякаюць 2 больш кароткія вуліцы.
Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]
- XIX стагоддзе:
- XX стагоддзе:
- XXI стагоддзе:
- 2005 — 87 двароў, 177 жыхароў.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / рэдкал.: Г. П. Пашкоў (дырэктар) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2006. — 528 с.: іл. — 4 000 экз. — ISBN 985-11-0373-X.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх