Сашыца

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Сашыца
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 82 чал. (2019)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1643
Паштовыя індэксы
225242
Аўтамабільны код
1
СААТА
1208854066
Сашыца на карце Беларусі ±
Сашыца (Беларусь)
Сашыца
Сашыца (Брэсцкая вобласць)
Сашыца

Сашы́ца[1] (трансліт.: Sašyca, руск.: Сошица) — вёска ў Бярозаўскім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Сялецкага сельсавета. Размешчана за 16,5 км ад Бярозы, за 13,5 км ад чыгуначнай станцыі Бяроза-Картузская.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У 1864 годзе ў Сашыцкай воласці Пружанскага павета Гродзенскай губерні. У 1886 годзе ў Сялецкай воласці, дзейнічалі школа, піцейны дом. 13 ліпеня 1894 года пажарам у вёсцы былі знішчаны 56 сялянскіх дамоў з маёмасцю, страта склала 25 295 руб. Паводле перапісу 1897 года ў Сашыцы дзейнічалі народнае вучылішча, хлебазапасны магазін, піцейны дом, кузня. Выселкі вёскі мелі самастойныя назвы — Бродкі і Сакалова.

З 1915 года акупіравана германскімі войскамі, з 1919 года да ліпеня 1920 года і з жніўня 1920 года — войскамі Польшчы. У ліпені 1920 устаноўлена савецкая ўлада.

З 1921 года ў складзе Польшчы, у 1924 годзе вёска ў Сялецкай гміне Пружанскага павета Палескага ваяводства. У сярэдзіне 1920-х гг. створаны камсамольская арганізацыя, ячэйка КПЗБ (з 1924 уваходзіла ў Сялецкі падрайком; сакратар — Гаворка).

З 1939 года ў БССР. З 1940 года вёска, цэнтр Сашыцкага сельсавета. У сельсавеце ў той час налічваліся 3 пачатковыя, 1 няпоўная сярэдняя школы, хата-чытальня, магазін, вёска не мела телефоннай сувязі. Створаны калгас «Чырвоная звязда», які аб'яднаў 23 гаспадаркі.

У Вялікую Айчынную вайну акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. За 0,3 км на поўнач ад вёскі пахаваны 60 партызан і мірных жыхароў, расстраляных нямецка-фашысцкімі захопнікамі. У 1958 годзе на магіле партызан і ахвяр фашызму быў пастаўлены абеліск. Акупанты загубілі ў вёсцы 55 жыхароў, на фронце загінулі 24 воіны-землякі. У г. Бяроза ў 1942 годзе быў па-зверску закатаваны гітлераўцамі юны партызан Саша Здановіч. На будынку Сялецкай школы, у якой ён вучыўся, устаноўлена мемарыяльная дошка. У Сашыцы, на месцы, дзе жыла сям'я Здановічаў, устаноўлены мемарыяльны знак у памяць аб Лявону Раманавічу Здановічу, першым сакратары Сашыцкага с/с і арганізатары партызанскай барацьбы з захопнікамі, які загінуў у 1945 годзе ў барацьбе з ворагамі савецкай улады. У 1978 годзе на месцы яго дома пастаўлена стэла.

З 1954 года вёска ў Сялецкім сельсавеце.

Планіроўка[правіць | правіць зыходнік]

Планіровачна складаецца з просталінейнай, двухбакова забудаванай вуліцы, арыентаванай з захаду на паўднёвы ўсход, абодва канцы якой — дарожныя развілкі.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

  • XIX стагоддзе:
    • 1886 — 56 двароў, 597 жыхароў.
    • 1897 — 131 двор, 820 жыхароў, у Бродках — 1 двор, 9 жыхароў, у Сакалове — 4 двары, 15 жыхароў.
  • XX стагоддзе:
    • 1905 — 961 жыхар.
    • 1924 — 452 жыхары, 69 будынкаў.
    • 1939 — 178 двароў, 902 жыхары.
    • 1970 — 651 жыхар.
  • XXI стагоддзе:
    • 2005 — 108 двароў, 188 жыхароў.

Славутасці[правіць | правіць зыходнік]

  • На ўшанаванне памяці аднавяскоўца, удзельніка рэв. і нац.-вызваленчага руху ў Заходняй Беларусі, сакратара Сашыцкага падп. падрайкома КПЗБ М. М. Скробата на доме, дзе ён жыў, у 1976 годзе ўстаноўлена мемарыяльная дошка.
  • У 1977 годзе на ўшанаванне памяці І. М. Хвадчэні і М. М. Скробата пастаўлены абеліск і 2 стэлы з барэльефамі.

Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]