Шаломічы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Шаломічы
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 9 чал. (2019)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 165
Паштовыя індэксы
225726
Аўтамабільны код
1
СААТА
1254812041
Шаломічы на карце Беларусі ±
Шаломічы (Беларусь)
Шаломічы
Шаломічы (Брэсцкая вобласць)
Шаломічы

Шало́мічы[1] (трансліт.: Šalomičy, руск.: Шоломичи) — вёска ў Пінскім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Барычавіцкага сельсавета.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Помнік паўстанцам 1863 года — Васілю і Сямёну Калавурам, Антону Шаламіцкаму.

Шаломічы — родавы маёнтак шляхецкага роду Шаламіцкіх герба «Гіпацэнтаўр». У 1572 годзе тут размяшчаўся «двор» Рыгора Шаламіцкага. У 1717 годзе Шаломічамі і суседнімі Лозічамі валодаў Самуэль Шаламіцкі. Апроч Шаламіцкіх тут жылі шляхецкія роды Багаткаў, Колбаў, Бут-Гусаімаў, Лазіцкіх і іншых.

У 1933 годзе да 70-годдзя паўстання 1863—1864 гадоў у вёсцы ўстаноўлены помнік яго мясцовым удзельнікам — Антону Шаламіцкаму, Васілю і Сямёну Калавурам[2]. Помнік разбураны ў 1939 годзе савецкімі ўладамі. 29 жніўня 2020 года на месцы старога помніка ўзведзены новы[3].

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
  2. «Echa Polesia» № 1(37). — Brześć, 2013. — S. 24
  3. Памятник повстанцам 1863 года установлен в Пинском районе(недаступная спасылка). Першы рэгіён. Архівавана з першакрыніцы 30 лістапада 2020. Праверана 22 лістапада 2020.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]