Віктар Уладзіміравіч Грузінскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Віктар Уладзіміравіч Грузінскі
Дата нараджэння 21 жніўня 1933(1933-08-21)
Месца нараджэння
Дата смерці 7 ліпеня 1997(1997-07-07) (63 гады)
Грамадзянства
Род дзейнасці фізік
Навуковая сфера фізіка
Месца працы
Навуковая ступень доктар фізіка-матэматычных навук
Навуковае званне
  • прафесар[d]
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Мікалай Аляксандравіч Барысевіч
Прэміі
Ленінская прэмія
Узнагароды
медаль «У азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Ільіча Леніна»
нагрудны знак «Вынаходнік СССР»

Віктар Уладзіміравіч Грузінскі[1] (21 жніўня 1933, Слуцк — 7 ліпеня 1997) — фізік, доктар фізіка-матэматычных навук (1983), прафесар (1985).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў Слуцку. Скончыў сярэднюю школу, у 1957 годзе фізіка-матэматычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. З 1957 г. пачаў працу ў Інстытуце фізікі і матэматыкі АН БССР пад кіраўніцтвам М. А. Барысевіча[2]. З 1983 г. загадчык кафедрай агульнай фізікі БДУ. Таксама быў загадчыкам лабараторыі спектраскапіі Інстытута малекулярнай і атамнай фізікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі[2].

Навуковая і грамадская дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Навуковую дзейнасць В. У. Грузінскі пачаў у Інстытуце фізікі і матэматыкі яшчэ ў час вучобы на 3-м курсе БДУ[2]. Яму належаць навуковыя працы па спектраскапіі і люмінесцэнцыі складаных малекул, фізіцы газавых лазераў і лазераў на складаных арганічных злучэннях. Вучонаму належаць больш за 200 публікацый, 13 аўтарскіх пасведчанняў, больш 100 дакладаў на навуковых канферэнцыях[2].

З’яўляўся членам рэдакцыйнай калегіі выданняў «Журнал прикладной спектроскопии» і «Вестник БГУ. Сер. 1. Физика. Математика. Механика», старшынёй секцыі фізікі навукова-тэхнічнага савета Міністэрства вышэйшай адукацыі, кіраваў рэгіянальным навукова-метадычным саветам выкладчыкаў фізікі ВНУ[2].

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

  • Ленінская прэмія 1980 г. за цыкл работ «Спектроскопия свободных сложных молекул».
  • Дзве Ганаровыя граматы Вярхоўнага Савета БССР,
  • медалі.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]