Віктар Якаўлевіч Глухаў
Віктар Якаўлевіч Глухаў | |
---|---|
Род дзейнасці | інжынер у цывільным будаўніцтве, кіраўнік |
Дата нараджэння | 8 снежня 1939 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 3 студзеня 2018 (78 гадоў) |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Узнагароды і прэміі |
Віктар Якаўлевіч Глухаў (1939—2018) — беларускі будаўнік і гаспадарчы дзеяч[1].
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Нарадзіўся ў пасёлку Чырвоны Прыгорак Бялоўскага раёна Кемераўскай вобласці. З 1957 года па 1962 год вучыўся ў Новасібірскім інжынерна-будаўнічым інстытуце на аддзяленні «Водаснабжэнне і каналізацыя», атрымаў прафесію інжынера-будаўніка[1].
Працаваў на будоўлях Далёкага Усхода. З 1973 года на Гродзенскім домабудаўнічым камбінаце. З 1983 года ўзначаліў яго. У 1988 годзе Гродзенскі ДБК быў пераўтвораны ў праектнае прамыслова-будаўнічае аб’яднанне індустрыяльнага домабудавання «Гроднажылбуд». Са студзеня 1988 года па студзень 1992 года Віктар Глухаў — начальнік праектна-прамысловага будаўнічага аб’яднання індустрыяльнага домабудавання «Гроднажылбуд». Узначальваў яго да 2006 года[1].
Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]
- Заслужаны будаўнік Рэспублікі Беларусь
- ордэн Святога роўнаапостальнага князя Уладзіміра III ступені
- ордэн прападобнага Сергія Раданежскага
- занесены ў Кнігу славы горада Гродна (2015)
- імя Глухава прысвоена вуліцы горада Гродна ў мікрараёне Грандзічы
Зноскі
- ↑ а б в Глухов Виктор Яковлевич (руск.)
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Асобы
- Нарадзіліся 8 снежня
- Нарадзіліся ў 1939 годзе
- Нарадзіліся ў Новасібірскай вобласці
- Памерлі 3 студзеня
- Памерлі ў 2018 годзе
- Супрацоўнікі Гроднажылбуда
- Выпускнікі Новасібірскага дзяржаўнага архітэктурна-будаўнічага ўніверсітэта
- Кавалеры ордэна РПЦ прападобнага Сергія Раданежскага
- Кавалеры ордэна РПЦ Святога князя Уладзіміра 3 ступені (УПЦ МП)
- Заслужаныя будаўнікі Рэспублікі Беларусь
- Будаўнікі Беларусі
- Будаўнікі СССР
- Нарадзіліся ў Кемераўскай вобласці