Новасібірская вобласць

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Новосибирская область
Новасібірская вобласць
герб
сцяг
RussiaNovosibirsk2007-07.png
Афіцыйная мова руская
Тып суб'екту федэрацыі Вобласць
Федеральная акруга Сібірская
Эканамічная акруга Заходне-Сібірская
Сталіца Новасібірск
Губернатар Віктар Талаконскі
Плошча
- Усяго
- % Вада
19 месца
178 200 км2
Насельніцтва
- Усяго (2006)
- Шчыльнасць
16 месца
2 649 900
14,9/км²
Аўтамабільны код 54
Часавы пояс MSK+3

Новасібірская вобласць, суб'ект Расійскай Федэрацыі, які размешчаны на поўдні Заходняй Сібіры. Адміністрацыйны цэнтр — Новасібірск. Створана 28 верасня 1937 года раздзяленнем Заходне-Сібірскага края на Новасібірскую вобласць і Алтайскі край. У далейшым са складу Новасібірскай вобласці былі вылучаны Кемераўская і Томская вобласці.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Новасібірская вобласць размешчана на паўднёвым усходзе Заходне-Сібірскай раўніны. На поўначы мяжуе з Томскай вобласцю, на паўднёвым захадзе — з Казахстанам, на захадзе — з Омскай вобласцю, на поўдні — з Алтайскім краем, на ўсходзе — з Кемераўскай вобласцю. Плошча ~ 178 200 км2 (3,5 % тэрыторыі Сібірскай федэральнай акругі (СФО); 1 % тэрыторыі Расіі). Працягласць вобласці з захаду на ўсход — 642 км, з поўначы на поўдзень — 444 км.

Асноўныя рэкі на тэрыторыі вобласці — Об і Омь. Плацінай Новасібірскай ГЭС створана Новасібірскае вадасховішча (т. н. «Обскае мора»). Таксама ў вобласці размешчана каля 3 тыс. прэснаводных, салёных і горка-салёных азёр (Чаны, Сартлан і інш.). Поўнач і поўночны захад вобласці займае паўднёвая частка найбуйнага ў свеце Васюганскага балота.

Насельніцтва 2 692 251 чалавек (2002), з якіх у гарадах пражываюць 74,0 %. Нацыянальны склад: рускія - 93,0%; татары - 1,0%; украінцы - 1,3%; немцы - 1,8%%; іншыя - 2,9%.

Падзяляецца на 30 раёнаў. Буйнейшыя гарады: Новасібірск, Бердск, Іскіцім.

Сімволіка[правіць | правіць зыходнік]

Некаторыя населеныя пункты[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Commons