Віктар Яўстаф’евіч Балаханаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Віктар Яўстаф’евіч Балаханаў
Дата нараджэння 1 мая 1942(1942-05-01)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 7 верасня 2014(2014-09-07) (72 гады)
Альма-матар
Музычная дзейнасць
Прафесіі хормайстар
Узнагароды

Віктар Яўстаф’евіч Балаханаў (1942—2014) — беларускі хормайстар. Заслужаны работнік культуры БССР (1989).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 1970 годзе скончыў Гродзенскае музычнае вучылішча па спецыяльнасці «Кіраўнік аркестра».

Працоўную дзейнасць пачаў у 1965 годзе мастацкім кіраўніком Слаўгарадскага раённага Дома культуры і хормайстрам харавага калектыву, які праз два гады атрымаў ганаровае званне «народны самадзейны калектыў»[3].

У 1975 годзе па запрашэнні адміністрацыі Беларускага шыннага камбіната пераехаў у Бабруйск, дзе працаваў дырэктарам клуба вытворчага аб’яднання «Бабруйскшына»[3].

Працаваў хормайстрам народнага хора работнікаў культуры Цэнтра культуры і дасуга. З 1994 года з’яўляўся членам Беларускага саюза музычных дзеячаў[4].

Створаныя калектывы[правіць | правіць зыходнік]

За гады сваёй дзейнасці Віктар Балаханаў стварыў тры народных харавых калектыва. Акрамя гэтага ім было створана некалькі харавых калектываў ў Бабруйскім, Слаўгарадскім, Кіраўскім раёнах, хор медыцынскіх работнікаў медсанчасці «Бабруйскшына»[3].

У 1978 годзе В. Я. Балаханавым на базе прадпрыемства «Белшына» быў створаны харавы калектыў, якому ў 1981 годзе прысвоена званне «народны самадзейны калектыў», а ў 2006 годзе — «Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь» народны хор Палаца мастацтваў г. Бабруйска[3].

У студзені 2004 года Віктар Балаханаў стварыў харавы калектыў работнікаў філіяла 703 АСБ «Беларусбанк», які з поспехам выступаў на пляцоўках горада і цэнтральнага апарата АСБ «Беларусбанк» (г. Мінск), як самастойны калектыў, так і сумесна з народным хорам народнай песні Палаца мастацтваў г. Бабруйска[3].

Пад яго кіраўніцтвам гэтыя творчыя калектывы неаднаразова з’яўляліся пераможцамі шматлікіх гарадскіх, абласных, рэспубліканскіх, міжнародных фестываляў і конкурсаў[3].

Грамадска-палітычная дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

У 2006 годзе быў абраны дэлегатам ІІІ Усебеларускага народнага сходу[3].

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

У 1998 годзе яму прысвоена ганаровае званне «Заслужаны работнік культуры БССР». Узнагароджаны таксама граматай Дзяржаўнага Савета БССР, знакам УЦСПС «За дасягненне ў самадзейным мастацтве», ганаровай граматай Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі, значком «Выдатнік культурнага шэфства над сялом»[4].

Зноскі

  1. http://catalog.library.mogilev.by/kray/Znak_new/bobruisk/r2p7_1.htm
  2. https://bobruisk.ru/news/2014/09/08/37514
  3. а б в г д е ё Пайшоў з жыцця Віктар Балаханаў
  4. а б Балаханаў Віктар Еўстаф’евіч//Вечерний Бобруйск.-2003. — 8 кастрычніка.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Человек рождается, чтобы оставить свой след на земле… : [В. Е. Балаханов : к 60-летию со дня рождения и 40-летию творческой деятельности] / В. Хороненко // Белорусский шинник. — Бобруйск, 2002. — 9 мая. — С. 4.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]