Вінаград

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Вінаград
Вінаград культурны
Вінаград культурны (Vitis vinifera)
Навуковая класіфікацыя
Царства:

Расліны

Аддзел:

Кветкавыя

Клас:

Двухдольныя

Парадак:

Вінаградакветныя

Сямейства:

Вінаградавыя

Род:

Вінаград

Навуковая назва

Vitis L.

ITIS   28606
NCBI   3603

Вінаград (Vitis) — род раслін сямейства вінаградавых, а таксама плады гэтых раслін, у спелым выглядзе — салодкія ягады.

Шматгадовыя дрэвавыя ліяны з доўгімі (3—5 м) тонкімі аднагадовымі парасткамі і магутнай каранёвай сістэмай. Кветкі двухполыя або функцыянальна жаночыя, дробныя, зялёныя, сабраныя ў мяцёлчатае суквецце. Апыленне перакрыжаванае і самаапыленне. Цепла- і святлолюбівая расліна, якая не выносіць пераўвільгатнення, расце на лёгкіх урадлівых глебах, адчувальная да позніх веснавых і ранніх асенніх замаразкаў.

Вядома каля 70 відаў, пашыраных у Еўразіі і Амерыцы. З улікам арэалаў іх паходжання і распаўсюджання, а таксама па сукупнасці батанічных прыкмет яны падзяляюцца на тры групы:

  • еўрапейска-азіяцкую,
  • амерыканскую,
  • усходне-азіяцкую.

Вінаград культурны, або еўрапейскі (V. vinifera), вырошчваюць ва ўсім свеце паміж 20—40° пн.ш. і 35—45° пд.ш., ад 20 да 3000 м над узроўнем мора. Найбольшыя зборы ў Італіі, Францыі, Іспаніі, ЗША, Кітаі, Турцыі, Іране, Аргенціне, Чылі, ПАР. Культурны вінаград узнік ад дзікага ў працэсе працяглай эвалюцыі, натуральнага і штучнага адбору; існуе больш за 20 тыс. сартоў. Вырошчваюць таксама паўночнаамерыканскія віды: вінаград Ізабела, вінаград скальны і інш., якія часта выкарыстоўваюць у якасці філаксераўстойлівага прышчэпа; вінаград амурскі, вінаград лісіны і інш. — для азелянення.

Ва ўмовах Беларусі вінаград цвіце ў чэрвені—ліпені, ягады паспяваюць у канцы жніўня — пачатку верасня.

Плады вінаграда і прадукты яго перапрацоўкі валодаюць каштоўнымі лячэбнымі і харчовымі якасцямі. Ягады багатыя цукрамі, арганічнымі кіслотамі, вітамінамі групы В, С, D. Выкарыстоўваюцца свежыя і на перапрацоўку (разынкі, сокі, віно і інш.), у лекавых мэтах (ампелатэрапія).

[правіць] Літаратура

  • Вінаград // БЭ ў 18 т. Т. 4. Мн., 1997.
Асабістыя прылады
Прасторы імёнаў

Варыянты
Дзеянні
Навігацыя
Прылады
На іншых мовах