Васіль Лаўрэнцьевіч Муха
Васіль Лаўрэнцьевіч Муха | |
---|---|
Род дзейнасці | палітык |
Дата нараджэння | 25 лютага 1889 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 11 кастрычніка 1965 (76 гадоў) |
Партыя |
Васіль Лаўрэнцьевіч Муха (25 лютага 1889, Андрэеўка Рэчыцкага павета Мінскай губерні — 11 кастрычніка 1965) — беларускі дзеяч, левы сацыяліст-рэвалюцыянер.
Паходзіў з сялян. Скончыў Маладушскае народнае вучылішча (Рэчыцкі павет), школу тэлеграфістаў у Кранштаце. З 1910 года на Балтыйскім флоце, матрос. З сакавіка 1917 года член абласнога камітэта арміі, флоту і рабочых Фінляндыі. Удзельнік 3-га з’езда БСГ у кастрычніку 1917 года, быў абраны ў склад яе ЦК. Быў намеснікам старшыні з’езда воінаў-беларусаў Заходняга фронту (18—24 кастрычніка [31 кастрычніка — 6 лістапада] 1917), вылучаны кандыдатам ва Устаноўчы сход (як левы эсэр).
У лістападзе 1917 года ўвайшоў у склад Аблвыкамзаха, у снежні 1917 года камісар аддзела апекі СНК Заходняй вобласці і фронту. Дэлегат I Усебеларускага з’езда, у знак пратэсту супраць яго разгону пакінуў пасаду камісара.
З 1918 года ў Чырвонай Арміі, палітрук радыёсувязі 16-й арміі. У 1920—1954 гадах на савецкай і партыйнай рабоце ў БССР.
Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]
- Муха В. Л. У слаўным семнаццатым // «Чырвоная змена», 1957, 3 лютага;
- Муха В. Л. Шлях у рэволюцыю // «Магілеўская пр аўда», 1957, 16 кастрычніка.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Муха Васіль Лаўрэнцьевіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 5: М — Пуд / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1999. — С. 241. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0141-9.
- Уладзімір Калаткоў. Маракі-беларусы Балтыйскага флоту ў беларускім нацыянальна-вызваленчым руху 1917—1918 гг. // Białoruskie Zeszyty Historyczne = Беларускі гістарычны зборнік № 19, 2003. — Białystok: Białoruskie Towarzystwo Historyczne, 2003. — 301 s., 23 cm. — ISSN 1232-7468 — S. 256—259/