Эсэры

З пляцоўкі Вікіпедыя.

Перайсці да: рух, знайсці
Плакат партыі сацыялістаў-рэвалюцыянераў, 1917

ЭСЭРЫ – сацыялісты-рэвалюцыянеры. Прыхільнікі ідэі народніцкага сацыялізму і часткова марксізму ў канцы ХІХ – пачатку ХХ ст. У сваёй рэвалюцыйнай дзейнасці арыентаваліся пераважна на сялянства і частку рабочых. Карысталіся тактыкай тэрору.

[правіць] На Беларусі

У 18991900 гг. на Беларусі дзейнічала эсэраўская Рабочая партыя палітычнага вызвалення Расіі, заснаваная мінскім урачом Г. Гершуні. У 1902 г. узнікла адзіная Расійская партыя сацыялістаў-рэвалюцыянераў, у якой Г. Гершуні ўзначальваў баявую арганізацыю. З 1904 г. на Беларусі дзейнічала Паўночна-заходняя абласная арганізацыя партыі. У 1918 г. была сфарміравана Беларуская партыя сацыялістаў-рэвалюцыянераў (БПСР), якая падтрымала ідэю стварэння Беларускай народнай рэспублікі. У 1921 г. у выніку рэпрэсіўных мер савецкага ўраду БПСР фактычна спыніла сваю дзейнасць на ўсходзе Беларусі. У Заходняй Беларусі падпольныя і партызанскія атрады БПСР актыўна дзейнічалі да 1922 г. У 1924 г. частка заходнебеларускіх эсэраў (БРА) далучылася да КПЗБ. З'езд былых дзеячоў партыі, скліканы ў чэрвені 1924 г. у Мінску, канстатаваў поўны распад БПСР. Па справе эсэраў (1937 г.) былое кіраўніцтва БПСР было прыцягнута да суда і прыгаворана да растрэлу.

[[Катэгорыя:]]