Гадава пакаленне

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
1695 Eretz Israel map in Amsterdam Haggada by Abraham Bar-Jacob.jpg
Пакаленні Ізраіля
Пакаленні
Звязаныя тэмы
Gade.JPG

Гадава пакаленне — радаслоўную вяло ад Гада, сёмага сына Якава. Пры падзеле Палесціны яно, валодаючы мноствам статкаў жывёлы, атрымала разам з Рувімавым пакаленнем і паловай Манасіева пакалення тэрыторыю на ўсходнім беразе ракі Іардан. Нягледзячы на пастухоўскі лад жыцця, вылучалася сваёй ваяўнічасцю. Будучы пярэднім краем ізраільскага народа за Іарданам, яно актыўна дапамагала сваім суплеменнікам заваёўваць палесцінкія землі, вяло паспяховыя і пераможныя войны з агаранамі, ізмаілцянамі і іншымі аравійскімі плямёнамі таго часу. Гадава пакаленне раней за іншыя ізраільскія плямёны стала аб'ектам нападаў асірыйскіх цароў. У часы прароцтва Ераміі яго тэрыторыя была заваявана аманітамі, а ў 733732 да н.э. далучана да Асірыі.[1]

Зноскі

  1. Скарына Ф. Творы:... С. 166.

Літ.:

Скарына Ф. Творы: Прадмовы, сказанні, пасляслоўі, акафісты, пасхалія / Уступ. арт., падрыхт. тэкстаў, камент., слоўнік А.Ф. Коршунава, паказальнікі А.Ф. Коршунава, В.А. Чамярыцкага. —Мн.: Навука і тэхніка, 1990. —207 с.: іл. С.166. ISBN 5-343-00151-3.