Левіты

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
1695 Eretz Israel map in Amsterdam Haggada by Abraham Bar-Jacob.jpg
Пакаленні Ізраіля
Пакаленні
Звязаныя тэмы

Леві́ты (от іўр.: לֵוִי, Леві) — частка яўрэяў, прадстаўнікі калена Левія, у тым ліку коэны. З левітаў набіраліся служкі (пеўчыя, музыканты, варта і г.д.) у пераносным храме — Скініі, а пазней — у Іерусалімскім храме.

Левіты падзяляліся на дзве ступені. Да першай ступені адносіліся святары (коэны), якія паходзілі выключна з нашчадкаў Аарона па прамой мужчынскай лініі. Яны мелі ўласную іерархію (першасвятар, намеснік, ключнікі, скарбнікі і г.д.). Да другой ступені святарства адносяцца тыя члены калена Левія, якія не з'яўляліся нашчадкамі Аарона, і яны завуцца левітамі.

На левітах ляжалі абавязкі святарства: яны ахоўвалі парадак пры набажэнстве, кіравалі народам пры ахвярапрынашэннях, вылечвалі пракажоных, былі музыкантамі і спявалі псаломы, складалі ганаровую храмавую варту.

Традыцыйна левіты займаліся навучаннем народа закону Торы, у старажытнасці летапісцы выходзілі пераважна з левітаў.

Храмавыя ахвярапрынашэнні здзяйсняліся коэнамі, аднак астатнія левіты бралі ўдзел у набажэнстве і былі абавязаны клапаціцца пра ўтрыманне Скініі, а пазней — Храма. У эпоху Другога Храма левіты таксама забівалі і падрыхтоўвалі жывёл для ахвярапрынашэнняў.

Паколькі з усіх каленаў Ізраіля левіты былі адзіным каленам, якое не было надзелена зямлёй, яны знаходзіліся ў залежнасці ад сваіх субратаў. Гэта становішча не дазваляла левітам звесціся ў закрытую багатую жрэцкую касту, як бывала ў іншых народаў старажытнага Усходу. Пры цары Давідзе левітаў налічвалася 38 тыс. чалавек ад 30 гадоў і старэй. Аднак левітам былі вылучаны зямельныя надзелы ў наваколлях розных гарадоў, пры гэтым кожны горад павінен быў падтрымліваць сваё святарства дзесяцінамі і ахвяраваннямі. Гэта павіннасць стала адной з прычын, якія выклікалі паўстанне дзесяці паўночных каленаў пасля смерці Саламона (каля 930 да н.э.). Правадыр гэтага паўстання, Іераваам, выгнаў з новага царства Ізраіля ўсіх левітаў.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]