Галерэйныя лясы
Appearance
(Пасля перасылкі з Галерэйны лес)
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/6/66/Galleryforest_300.jpg/220px-Galleryforest_300.jpg)
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/4/47/RiparianForestGambia.jpg/220px-RiparianForestGambia.jpg)
Галерэйныя лясы — лясы, размешчаныя вузкімі палосамі ўздоўж рэк, што цякуць сярод бязлесных прастор у засушлівых абласцях саванн, прэрый, стэпаў і пустыняў. У Сярэдняй і Цэнтральнай Азіі такія лясы называюць тугаямі.
У фарміраванні галерэйных лясоў асноўную ролю адыгрывае не клімат, а спецыфіка месцапражывання: дастатковае ўвільгатненне дазваляе тут жыць насельнікам больш вільготных зон. Галерэйныя лясы існуюць і ў тундры, у прыватнасці на Чукотцы або Алясцы. Тут развіццю дрэў спрыяе ацяпляльнае ўздзеянне рэк, што цякуць з больш цёплых абласцей.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Большая советская энциклопедия : ([в 30 т.]) / гл. ред. А. М. Прохоров. — 3-е изд.. — М. : Советская энциклопедия, 1969—1978. (руск.).