Стэп
З пляцоўкі Вікіпедыя.
Стэп у фізічнай геаграфіі — раўніна, парослая травяністай расліннасцю, ва ўмераных і субтрапічных зонах паўночнага і паўднёвага паўшар'я. Характэрнай асаблівасцю стэпаў з'яўляецца практычна поўная адсутнасць дрэў (не лічачы штучных насаджэнняў і лесапалос ўздоўж вадаёмаў).
Стэп распаўсюджаны на ўсіх кантынентах, акрамя Антарктыды. У Еўразіі найбольшыя плошчы стэпаў знаходзяцца на тэрыторыі Казахстана, Расійскай Федэрацыі, Украіны і Манголіі. У гарах ўтварае вышынны пас (горны стэп); на раўнінах — прыродную зону, размешчаную паміж лесастэпавай зонай на поўначы і паўпустыннай зонай на поўдні. Атмасферныя ападкі ад 250 да 450 мм у год.
| Няма спасылак на крыніцы.
Адсутнасць спасылак на крыніцы выклікае недавер да інфармацыі.
Калі ласка, калі ведаеце крыніцы змешчанай у артыкуле інфармацыі, пазначце іх. |