Гарбуз

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Гарбуз
Cucurbita moschata Musquée de Provence - "Courge musquée" squash gourd.jpg
Гарбуз мускатны
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Cucurbita L., 1753

Сінонімы
Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS   22365
NCBI   3660
EOL   38266
GRIN   g:3164
IPNI   13252-1

Гарбуз (Cucurbita) — род травяністых раслін сямейства Гарбузовыя (Cucurbitaceae).

Адна- і шматгадовыя травяністыя расліны. Сцёблы доўгія. Лісце буйнае. Плод — гарбузіна — шматнасенная (несапраўдная) ягада. Насенне багатае алеем і бялкамі.

Радзіма — Цэнтральная Амерыка. Вядома 13 культурных відаў, якія вырошчваюць на розных кантынентах. На Беларусі культывуюць гарбуз звычайны, ці цвердакоры, і яго разнавіднасці — кабачкі, патысоны, таксама гарбуз буйнаплодны, або гіганцкі.

Харчовыя, кармавыя, алейныя і дэкаратыўныя расліны. Плады вараць, пякуць, выкарыстоўваюць на кандытарскія вырабы.

Зноскі

  1. Выкарыстоўваецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Двухдольныя».

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Гарбуз // БЭ ў 18 тамах. Т.5. — Мн., 1997. — С. 55.