Гарбуз звычайны

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Гарбуз звычайны
Kuerbispflanze Patisson.jpg
Агульны выгляд квітнеючай расліны
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Cucurbita pepo L., 1753

Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS   22373
NCBI   3663
EOL   584410
GRIN   t:12606
IPNI   292416-1
TPL   kew-2747186

Гарбуз звычайны, таксама Гарбуз цвердакоры[3] (Cucurbita pepo) — аднагадовая травяністая расліна сямейства Гарбузовыя (Cucurbitaceae), бахчавая культура.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Аднагадовая расліна з галінастым ляжачым сцяблом даўжынёй да 5 м і буйным апушаным лісцем, аднадомная, раздзельнаполая, перакрыжава-наапыляльная. Утварае моцную каранёвую сістэму, асноўная маса якой размешчана на глыбіні 30—40 см ад паверхні глебы. Сцябло граністае з вусікамі і калючым апушэннем, сцелецца, дае прыдаткавыя карані. Лісце 5-лопасцевае, з востраканцовымі лопасцевымі долямі, цёмна-зялёнае, з грубым шыпападобным апушэннем. Кветкі раэдзельнаполыя, адзіночныя, жоўта-аранжавыя, пялёсткі прамыя, завостраныя. Апыляецца насякомымі. Меданос.

Плады — гарбузіны

Плод — шматнасенная (несапраўдная) ягада, з тоўстай цвёрдай жоўта-аранжавай абалонкай, іншы раз з жоўта-зялёным малюнкам і мясістай аранжавай мякаццю. Утрымлівае шмат жалезаўтваральных пекцінавых рэчываў, 3—11% цукроў, 6—8% сухіх і 0,3—1% азоцістых рэчываў, 0,05% кіслот, 0,7—1,2% клятчаткі. У пладах лепшых сартоў ад 16 да 50 мг% вітаміну А (караціну), солі калію, кальцыю, магнію, мікраэлементы. Насенне багатае алеем і бялкамі.

Выкарыстанне[правіць | правіць зыходнік]

Плады вараць, пякуць, з гарбуза гатуюць кашы (гл. гарбузянка), супы-пюрэ, марынады, сіропы, варэнне, цукаты, пякуць аладкі і г.д. Насенне — ласунак, утрымлівае да 40% алею, да 28% бялку. Яго выкарыстоўваюць і як лекавую сыравіну — парашок, эмульсія, адвар і кашка з яго ўжываюцца як глістагонныя прэпараты; яно ўваходзіць у склад прэпаратаў для лячэння нырак і мачавога пузыра. Мякаць гарбуза паляпшае работу страўнікава-кішэчнага тракту, водны і салявы абмен, спрыяе жоўцевыдзяленню.

Агратэхніка[правіць | правіць зыходнік]

Вырошчваецца гарбуз насеннем або расадай. Вільгацялюбны, патрабавальны да святла і цяпла. Аптымальная тэмпература для росту і развіцця яго 28—30°С, ён пераносіць спёку да 40°С, але замаразкі для яго згубныя, таму насенне высяваюць або расаду высаджваюць, калі ўсталюецца цёплае надвор'е і верхні слой глебы прагрэецца да 12—13°С. Папярэднікі гарбуза: капуста, памідоры, бульба, бабовыя, караняплоды. Лепш расце на цёплых супясчаных і лёгкіх сугліністых глебах, запраўленых гноем або кампостам. На прысядзібных участках гарбуз вырошчваюць з паўднёвага боку сцяны або плоту, каля кампоставых куч.

Насенне загортваюць у ямкі на адлегласці 80—100 см адна ад адной. Глеба вакол раслін павінна быць рыхлая і чыстая ад пустазелля. Пры ўтварэнні 3—4-га сапраўднага ліста галоўную плець прышчыпваюць, каб выклікаць плоданашэнне на бакавых плецях. 3 пачатку цвіцення расліны кожныя два тыдні падкормліваюць, лепш чаргаваць падкормкі мінеральнымі і арганічнымі ўгнаеннямі. Для больш ранняга і поўнага выспявання пладоў на адной расліне пакідаюць не больш як 3—4 плады. Верхавінкі плецяў з пладамі абразаюць так, каб над завяззю засталіся 2—3 лісты. Усе бясплодныя плеці сістэматычна выразаюць. Плеці і парасткі, што застаюцца, прышпільваюць да зямлі і прысыпаюць глебай, каб укараніліся.

Плады ў фазе поўнай спеласці ўбіраюць увосень, ва ўмеранай паласе перад замаразкамі. Іх зразаюць разам з пладаножкамі. Абламаныя пладаножкі і пашкоджаная скурка выклікаюць загніванне. Захоўваюць плады ў памяшканнях, аптымальная тэмпература 8—10°С пры адноснай вільготнасці паветра 80—85%. У гэтых умовах гарбуз можа праляжаць да новага ўраджаю. У працэсе захоўвання ў пладах змяншаецца колькасць сухіх рэчываў за кошт страты вугляводаў. На працягу першых 3-4 месяцаў адбываецца гідроліз крухмалу, што вядзе да павышэння цукру. У той жа час адбываецца біясінтэз караціноідаў. Потым крухмал цалкам гідралізуецца, зніжаецца колькасць караціну, мінеральных рэчываў.

Зноскі

  1. Выкарыстоўваецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Двухдольныя».
  3. Напісанне Гарбуз звычайны, Гарбуз цвердакоры ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т.5. Мн., 1997, С.55

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Энцыклапедыя сельскага гаспадара. — Мн.: БелЭн, 1993.