Гарчычная бомба

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Гарчычная бомба (англ.: Mustard oil bomb) або глюказіналатна-міразінатны комплекс — хімічная сістэма аховы ад траваедных жывёл і насякомых-шкоднікаў у раслін сямейства Капуставыя (Brassicaceae). Упершыню выраз «гарчычная бомба» быў выкарыстаны нямецкім навукоўцам Філіпам Матыле  (ням.)[1], бо «гэта хімічная сістэма, як сапраўдная бомба, чакае моманту, каб падарвацца пры пашкоджанні тканак расліны».

Хімічныя асаблівасці[правіць | правіць зыходнік]

Гарчычная бомба прадстаўляе сабой т. зв. бінарную сістэму, калі ў розных тканках расліны захоўваюцца малекулы розных хімічных рэчываў (другасны метабаліт глюказіналат сінегрын і фермент міразіназа), якія звычайна не кантактуюць паміж сабой. Калі расліна пашкоджваецца траваеднай жывёлай і тканкі разбураюцца, то гэтыя рэчывы змешваюцца паміж сабой і пачынаецца хімічная рэакцыя, у выніку якой утвараецца лятучы і едкі гарчычны алей.

Адаптацыя[правіць | правіць зыходнік]

Некаторыя насякомыя ў выніку эвалюцыі выпрацавалі біяхімічныя механізмы барацьбы з гарчычнай бомбай — напрыклад, рамбавідная моль серпакрылая моль капусная (Plutella xylostella), якая харчуецца выключна раслінамі, прадстаўнікамі сямейства Brassicaceae. Арганізм молі выпрацоўвае адмысловы фермент сульфатазу, які разбурае сінегрын яшчэ да таго, як ен пачне ўзаемадзейнічаць з міразіназай. Нягледзячы на тое, што сінегрын — не адзіны прадстаўнік глюказіналатаў у капуставых, сульфатаза рамбавіднай молі можа разбураць і іншыя падобныя рэчывы, магчыма, нават усе[2].

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Ph. Matile „Die Senfolbombe“: Zur Kompartimentierung des Myrosinasesystems // Biochemie und Physiologie der Pflanzen. — 1980-01-01. — В. 8. — Т. 175. — С. 722–731. — ISSN 0015-3796. — DOI:10.1016/S0015-3796(80)80059-X
  2. Andreas Ratzka, Heiko Vogel, Daniel J. Kliebenstein, Thomas Mitchell-Olds, Juergen Kroymann Disarming the mustard oil bomb(англ.) // Proceedings of the National Academy of Sciences. — 2002-08-20. — В. 17. — Т. 99. — С. 11223–11228. — ISSN 0027-8424. — DOI:10.1073/pnas.172112899