Геймплэй

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Геймплэ́й (англ.: gameplay), гейм-плэй — гульнявы працэс камп'ютарнай гульні з пункту гледжання іграка. Геймплэй складаецца з розных аспектаў камп'ютарнай гульні, у тым ліку тэхнічныя, такія як нутрагульнявая механіка, сукупнасць пэўных метадаў узаемадзеяння гульні з іграком і інш. Само паняцце геймплэя вельмі абагульнена і звычайна выкарыстоўваецца для выразу атрыманых адчуванняў падчас праходжання гульні, пад уплывам такіх фактараў, як графіка, гук і сюжэт.

Шматлікія сучасныя тэарэтыкі гульнявога дызайну, прыхільнікі тэорыі мастацтва, сцвярджаюць, што «геймплэй» — у значнай ступені бессэнсоўны ці пусты тэрмін, выцеснены іншымі паняццямі з вобласці ўспрымання, антрапалогіі і псіхалогіі. Іншыя адзначаюць, што кіно не патрабуе «moviewatch», а раманы — «bookread», каб іх фармальна апісалі. Сучасныя навуковыя дыскусіі імкнуцца ўвесці больш практычныя тэрміны, такія, як «гульнявая механіка».

Нягледзячы на крытыку, тэрмін «геймплэй» увайшоў у агульнараспаўсюджаную гульнявую тэрміналогію, паколькі ён коратка пазначае вобласць тэорыі ўспрымання, якую складана пазначыць іншымі фразамі. Некаторыя гульнявыя агляды ацэньваюць геймплэй нароўні з графікай, гукам і працягласцю. Шмат хто лічаць «геймплэй» самым важным паказчыкам якасці гульні. Шматлікія гульнявыя крытыкі мяркуюць, што геймплэй у гульнях з'яўляецца аналагам апавядання ў мастацкім творы і служыць асновай, да якога дадаюцца іншыя элементы (напрыклад, сюжэт).
Праціўнікі тэорыі art theory of game (літар. мастацкая тэорыя гульні) зазначаюць, што ў сутнасці у гульні гуляюць. У гісторыі чалавецтва гульня, як дзейнасць, такая ж старая ці нават старэйшая за мастацтва. Таму можа быць няправільным вызначаць ці ацэньваць гульні ў тым жа кантэксце, што і мастацтва. Таксама тэорыя гульні і яе сувязь з правіламі і гульнявым дызайнам шырока абмяркоўваецца Кэці Сален і Эрыкам Зімерманам у іх кнізе «Правілы гульні: асновы гульнявога дызайну» (англ.: Rules of Play: Game Design Fundamentals).

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Djaouti, Damien and Alvarez, Julian and Jessel, Jean-Pierre and Methel, Gilles and Molinier, Pierre A gameplay definition through videogame classification // Int. J. Comput. Games Technol.. — Hindawi Publishing Corp., 2008. — Т. 2008. — С. 4:1-4:7. — ISSN 1687-7047. — DOI:10.1155/2008/470350

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]