Гемартроз

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Гемартроз
МКХ-10 M25.025.0
МКХ-9 719.1719.1
DiseasesDB 29653 29653
MeSH D006395 D006395

Гемартрозкрывацёк ў поласць сустава. Пераважнай прычынай гемартрозу з'яўляецца траўма. Найбольш выразна гемартроз праяўляецца ў галёнастопным, локцевым, запясцевым і асабліва каленным суставах. Пры гемартрозе сустаў хутка (за 1-2 гадзіны) павялічваецца ў аб'ёме, балючыя рухі ў ім рэзка абмежаваныя, пры пальпацыі адчуваецца флуктуацыя.

Лячэнне - спакой, адсмоктванне крыві з наступным накладаннем эластычнага бінта або гіпсавай лангеты.