Генадзь Кузьміч Татур
Генадзь Кузьміч Татур | |
---|---|
Дата нараджэння | 23 студзеня (5 лютага) 1902 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 7 чэрвеня 1979 (77 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Бацька | Касьма Феліксавіч Татур |
Род дзейнасці | навуковец, выкладчык універсітэта |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар тэхнічных навук (1954) |
Навуковае званне |
|
Альма-матар | |
Узнагароды |
Генадзь Кузьміч Татур (5 лютага 1902, Мінск — 7 чэрвеня 1979) — беларускі спецыяліст у галіне тэарэтычнай механікі і супраціўлення матэрыялаў. Доктар тэхнічных навук (1954), прафесар (1955).
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Скончыў Дзяржаўны далёкаўсходні ўніверсітэт (Уладзівасток; механічнае аддзяленне, 1927).
Працаваў у Дзяржаўным далёкаўсходнім універсітэце (1927—1930, навуковы супрацоўнік), Далёкаўсходні політэхнічны інстытут (1930—1939, з 1931 — загадчык кафедры будаўнічай механікі, з 1933 — кафедры супраціўлення матэрыялаў), Крыварожскім горнарудным інстытуце (1939—1958, загадчыr кафедры супраціўлення матэрыялаў і тэарэтычнай механікі), Беларускім політэхнічным інстытуце (з 1959, машынабудаўнічы факультэт, кафедра тэарэтычнай механікі, прафесар, у 1959—1968 — загадчык кафедры).
Памёр 7 чэрвеня 1979 года, пахаваны на Паўночных могілках, г. Мінск (участак 41, рад 5, месца 12).
Навуковыя інтарэсы: тэорыя пругкасці; трываласць зварных злучэнняў; устойлівасць канструкций; горная механіка; дынаміка і трываласць машын і механізмаў (аўтамабіляў); супраціўленне матэрыялаў; тэарэтычная механіка.
Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]
Званне «Заслужаны дзеяч навукі Беларускай ССР» (1972).
Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]
- Графоаналитический метод решения задач устойчивости и динамики элементов сооружений : (метод фиктивных нагрузок) : автореферат диссертации … доктора технических наук / Г. К. Татур. — Кривой Рог, 1954.
Зноскі
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Татур Генадзь Кузьміч // Беларуская савецкая энцыклапедыя : [у 12 т.]. — Мінск, 1974. — Т. 10. — С. 249.
- Татур Генадзь Кузьміч // Беларуская ССР : кароткая энцыклапедыя : [у 5 т.]. — Мінск, 1981. — Т. 5. — С. 598.
- Татур Геннадий Кузьмич // Белорусская ССР : краткая энциклопедия : [в 5 т.]. — Минск, 1982. — Т. 5. — С. 620.
- Нарадзіліся 5 лютага
- Нарадзіліся ў 1902 годзе
- Нарадзіліся ў Мінску
- Памерлі 7 чэрвеня
- Памерлі ў 1979 годзе
- Памерлі ў Мінску
- Пахаваныя на Паўночных могілках
- Выкладчыкі БНТУ
- Выкладчыкі машынабудаўнічага факультэта БНТУ
- Дактары тэхнічных навук
- Прафесары
- Кавалеры ордэна Леніна
- Заслужаныя дзеячы навукі Беларускай ССР
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта