Геральдыка

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Hyghalmen Roll Late 1400s.jpg

Гера́льдыка, гербазна́ўства (лац.: heraldus — вяшчальнік) - сістэма ведаў пра гербы, правілы іх складання ў Гербоўнік і выкарыстання, дапаможная гістарычная дысцыпліна, якая вывучае старажытныя (тэарытычная геральдыка), і стварае новыя (практычная геральдыка) гербы. Садзейнічае вывучэнню генеалогіі і матэрыяльнай культуры, дапамагае вызначыць прыналежнасць, датаванне месца вытворчасці і іншыя дэталі, якія адносяцца да рэчавых помнікаў. Геральдыка мае значэнне і пры вывучэнні пісьмовых крыніц. Цесна звязана з генеалогіяй, сфрагістыкай, нумізматыкай і інш. гістарычнымі дысцыплінамі.

Геральдыка вызначае, што і як можа быць нанесенна на гербы (дзяржаўны, гарадскі, карпаратыўны, фамільны і г.д.), тлумачыць значэнне тых або іншых гербавых фігур. Карані геральдыкі ў Сярэднявеччы, калі патрабавалася атрымаць інфармацыю аб чалавеку, звычайна не бачачы нават яго асобы, бо яго твар быў закрыты шаломам. Па гэтай прычыне геральдычная сімволіка была лёгка чытальнай, без складаных малюнкаў і надпісаў, затое на вялікім каляровым гербавым поле. Такія гербы абагульнена зваліся блазонамі (ад фр.: blasonшчыт).

У Сеціве[правіць | правіць зыходнік]