Герніка, карціна
З пляцоўкі Вікіпедыя.
|
|
|
| Пабла Пікаса | |
| Герніка, 1937 | |
| Guernica | |
| Палатно, алей. 349×776 см | |
| Музей каралевы Сафіі, Мадрыд |
«Герні́ка»[1] (ісп.: Guernica) — карціна Пáбла Пікáса, напісана ў маі 1937 г. па замове ўрада Іспанскай Рэспублікі для іспанскага павільёна на Сусветнай выстаўцы ў Парыжы. Тэма карціны, выкананай у манеры кубізму і ў чорна-белай гаме, — бамбардзіроўка Гернікі, якая адбылася незадоўга да гэтага.
Пасля выстаўкі палатно выстаўлялася ў шэрагу краін (галоўным чынам у ЗША). Сам Пікаса заяўляў, што жадаў бы бачыць яе ў музеі Прада, але толькі пасля аднаўлення ў Іспаніі рэспублікі. Карціна была змешчана ў Прада ў 1981 годзе, а ў 1992 годзе перавезена з іншымі творамі мастацтва XX стагоддзя ў Музей каралевы Сафіі ў Мадрыдзе, дзе і захоўваецца дагэтуль.
Зноскі
- ↑ Часта робіцца няправільны націск на першы склад
Спасылкі [правіць]
- Анлайн рэпрадукцыя з магчымасцю павелічэння дэталяў
- The Painting, Guernica — кастрычнік 2004 (англ.)
- Фотахроніка стварэння Гернікі