Глоса

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Глоса
Саманазва:

Gloso, Glosa, Euro-Glosa

Афіцыйны статус:

нідзе

Агульная колькасць носьбітаў:

менш за 100

Класіфікацыя

Штучная мова

Моўныя коды
Гл. таксама: Праект:Лінгвістыка

Глоса - Штучная мова, створаная Лансэлотам Хогбенам (як Interglossa, Вялікабрытанія, 1943) Рональдам Кларкам і Вэндзі Эшбі (Вялікабрытанія, 1973-1992). У сучаснай версіі, глоса - ізаляцыйная мова.

Граматыка[правіць | правіць зыходнік]

Алфавіт і вымаўленне[правіць | правіць зыходнік]

Глоса ўжывае лацінскі алфавіт. Асаблівасці вымаўлення такія: С = ч; Q=кў; SC-ш; X=кс/с.

Марфалогія[правіць | правіць зыходнік]

У глосе не існуе флексій і складаных слоў, але ужываецца часціца -co звязаная дэфісам са словам, каб стварыць прыслоўе: homo-ce (падобна); seque-co (такім чынам). Часціца pe з дэфісам ужываецца для вызначэння прафесій: medika-pe - доктар, piske-po - рыбак, акрамя гэтага, калі жадаюць вызначыць пол носьбіта прафесіі, дабаўляюць -an (мужчына) ці -fe (жанчына): medika-an (доктар), medika-fe (доктарка). Такім чынам, хаця графічна адсутнічаюць складаныя словы, фанетычна яны існуюць. Іншыя прыклады падобных словаў: -an = мужчына (Suomi-an: фін- мужчына); -bo = крама (bibli-bo: кніжная крама); -do = месца не прызначанае для гандлю (bibli-do: бібліятэка); -fe = жанчына (Suomi-fe: фінка); -pe = асоба (Suomi-pe: фін); Акрамя таго, пры дапамозе дэфіса магчыма паказваць назоўнікі, напрыклад, мовы: Englanda-lingua (Англійская мова; Прыметнікі не змяняюцца згодна роду: karo patro (дарагі бацька); karo matri (дарагая матка). Пытальныя сказы пачынаюцца з часціцы Qe: Qe tu lekto u bibli? - Вы Чытаеце кнігу? У глосе існуе артыкль U (ці Un перад h ці галоснай літарай), які можа быць вызначаным ці нявызначаным u bibli (кніга, нейкая кніга); un avi (птушка, нейкая птушка).

Займеннікі[правіць | правіць зыходнік]

Адзіночны лік Множны лік
mi (я) na (мы)
tu (ты) vi (вы)
fe (яна) an (ён) id (яно) mu (яны)

Лічэбнікі[правіць | правіць зыходнік]

0 ze (zero) 1 mo 2 bi 3 tri 4 tet (tetra) 5 pen (penta) 6 six (sixa) 7 seti (septi) 8 ok (okto) 9 nona 10 deka (mo ze) 11 mo mo 12 mo bi 20 bi ze 50 pen ze 100 mo hekto 100 mo kilo

Узор[правіць | правіць зыходнік]

Ойча наш[правіць | правіць зыходнік]

Na parenta in Urani; na volu; Tu nima gene revero/ Tu krati veni; Tu tende gene Akti epi Geo homo in Urani Place; Don a na nu-di na di-pane; e Tu padro na plu mali akti. Metro na pardo mu; qui akti mali de na. E nr dirige na a plu moli ofere; swd libe na ab mali. Amen.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

  • Глоса - старонка на розных мовах.