Глоса (мова)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Глоса
Саманазва Gloso, Glosa, Euro-Glosa
Афіцыйны статус нідзе
Агульная колькасць носьбітаў менш за 100
Класіфікацыя
Штучная мова

Глоса — штучная мова, створана Лансэлотам Хогбенам як Interglossa (Вялікабрытанія, 1943), Рональдам Кларкам і Вэндзі Эшбі (Вялікабрытанія, 1973—1992). Сучасная версія глоса — ізаляцыйная мова.

Граматыка[правіць | правіць зыходнік]

Алфавіт і вымаўленне[правіць | правіць зыходнік]

Глоса ўжывае лацінскі алфавіт. Асаблівасці вымаўлення такія: С = ч; Q=кў; SC-ш; X=кс/с.

Марфалогія[правіць | правіць зыходнік]

У глосе няма флексій і складаных слоў, але ўжываецца часціца -co звязаная дэфісам са словам, каб стварыць прыслоўе: homo-ce (падобна); seque-co (такім чынам). Часціца pe з дэфісам ужываецца для вызначэння прафесій: medika-pe — доктар, piske-po — рыбак, акрамя гэтага, калі жадаюць вызначыць пол носьбіта прафесіі, дабаўляюць -an (мужчына) ці -fe (жанчына): medika-an (доктар), medika-fe (доктарка). Такім чынам, хаця графічна адсутнічаюць складаныя словы, фанетычна яны існуюць. Іншыя прыклады падобных слоў:

  • -an = мужчына (Suomi-an: фін-мужчына);
  • -bo = крама (bibli-bo: кніжная крама);
  • -do = месца не прызначанае для гандлю (bibli-do: бібліятэка);
  • -fe = жанчына (Suomi-fe: фін-жанчына);
  • -pe = асоба (Suomi-pe: фін);

Акрамя таго, пры дапамозе дэфіса магчыма паказваць назоўнікі, напрыклад, мовы: Englanda-lingua (Англійская мова);

Прыметнікі не змяняюцца паводле роду: karo patro (дарагі бацька); karo matri (дарагая маці).

Пытальныя сказы пачынаюцца з часціцы Qe: Qe tu lekto u bibli? — Вы Чытаеце кнігу?

У глосе ёсць артыкль U (ці Un перад h ці галоснай літарай), які можа быць вызначаным ці нявызначаным u bibli (кніга, нейкая кніга); un avi (птушка, нейкая птушка).

Займеннікі[правіць | правіць зыходнік]

Адзіночны лік Множны лік
mi (я) na (мы)
tu (ты) vi (вы)
fe (яна) an (ён) id (яно) mu (яны)

Лічэбнікі[правіць | правіць зыходнік]

0 ze (zero), 1 mo, 2 bi, 3 tri, 4 tet (tetra), 5 pen (penta), 6 six (sixa), 7 seti (septi), 8 ok (okto), 9 nona, 10 deka (mo ze), 11 mo mo, 12 mo bi, 20 bi ze, 50 pen ze, 100 mo hekto, 100 mo kilo.

Узор[правіць | правіць зыходнік]

Ойча наш[правіць | правіць зыходнік]

Na parenta in
Urani; na volu;
Tu nima gene
revero/
Tu krati veni;
Tu tende gene
Akti epi Geo
homo in Urani
Place;
Don a na nu-di
na di-pane;
e Tu padro na
plu mali akti.
Metro na pardo
mu; qui akti
mali de na.
E nr dirige na a
plu moli ofere;
swd libe na ab
mali.
Amen.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

  • Глоса — старонка на розных мовах.