Горад Бярэзнікі

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Горад
Бярэзнікі
руск.: Березники
Сцяг Герб
Сцяг
Герб

Каардынаты Каардынаты: 59°25′00″ пн. ш. 56°47′00″ у. д. / 59.416667° пн. ш. 56.783333° у. д. (G) (O) (Я)59°25′00″ пн. ш. 56°47′00″ у. д. / 59.416667° пн. ш. 56.783333° у. д. (G) (O) (Я)

Краіна Расія
Рэгіён Пермскі край
Першае згадванне 1831
Горад з 1932
Плошча 387 км²
Насельніцтва (2010) 164 098[1] чалавек
Часавы пояс UTC+5
Тэлефонны код 3424
Паштовы індэкс 618400
Аўтамабільны код 59, 81, 159
Афіцыйны сайт http://admbrk.ru/

Бярэзнікі (Расія)
Бярэзнікі
Бярэзнікі

Бярэ́знікі (руск.: Березники), горад (з 1950 года) у Расіі, гарадская акруга ў складзе Пермскага краю. Насельніцтва 169,9 тыс. чалавек (2005). Заснаваны ў 1759 годзе.

Горад размешчаны левым беразе ракі Камы, у 208 км на захад ад Пермі.

Бярэзнікі адрозніваюцца празмернай канцэнтрацыяй прамысловага патэнцыялу і асабліва цяжкай прамысловасці, яе базавых галін. У эканоміцы горада засяроджана 13,8 % прамыслова-вытворчых асноўных фондаў вобласці. На прадпрыемствы хімічнага комплексу прыходзіцца 87,3 % асноўных фондаў і 79,2 % прамысловай прадукцыі Бярэзнікаў, на паліўна-энергетычны адпаведна 8,2 % і 8,8 %, тады як комплекс па вытворчасці тавараў народнага спажывання аб'ядноўвае 1 % фондаў і вырабляе 6,7 % прамысловай прадукцыі. Слаба развіта машынабудаванне (1,2 % фондаў і прамысловай прадукцыі горада).

Асноўныя прадпрыемствы: ААТ «Уралкалій» (вырабляе больш за палову калійных угнаенняў Расіі); ААТ «Бератон» (вытворчасць поліакрыламіда); ААТ «Карпарацыя ВСМПО-АВІСМА», тытана-магніевы камбінат (тытан, магній, магніевыя сплавы); ААТ «Азот» (аміячная салетра, карбамід і іншыя азотутрымліваючыя ўгнаенні).

Зноскі

  1. Колькасць насельніцтва Расійскай Федэрацыі па гарадах, пасёлках гарадскога тыпу і раёнах на 1 студзеня 2010 года (руск.) 
Асабістыя прылады
Прасторы імёнаў

Варыянты
Дзеянні
Навігацыя
Прылады
На іншых мовах