Горад Густавія

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Горад
Густавія
StBarths3.JPG

Каардынаты: 17°53′53.16″ пн. ш. 62°51′11.16″ з. д. / 17.8981, -62.8531 (G) (O) (Я)17°53′53.16″ пн. ш. 62°51′11.16″ з. д. / 17.8981, -62.8531 (G) (O) (Я)

Краіна
Рэгіён
Насельніцтва (2005)
3,2 тыс. чалавек

Густавія (фр.: Gustavia) — горад, сталіца заморскай абшчыны Францыі Сен-Бартэльмі, якая ўтварылася толькі ў 2007 годзе, (да гэтага Сен-Бартэльмі быў аддаленым раёнам заморскага дэпартамента Гвадэлупа).

Насельніцтва — 3,2 тыс. жыхароў (2005) з 6,8 тыс. ўсёй абшчыны Сен-Бартэльмі.

Сваю назву горад атрымаў у гонар шведскага караля Густава III, калі Францыя ў 1785 годзе ў абмен на правы гандлю ў рэгіёне саступіла частку сваіх уладанняў.

У 1878 годзе Густавія з Сен-Бартэльмі зноў перайшла да Францыі.

Асноўная галіна эканомікі Густавіі, як і ўсёй абшчыны — турызм.

З славутасцяў захаваліся некалькі англіканскіх цэркваў сярэдзіны XIX стагоддзя. Аднак, большасць жыхароў Густава — каталікі.