Густаў III
| Густаў III Gustav III |
||
|
||
|---|---|---|
| 12 лютага 1771 — 29 сакавіка 1792 | ||
| Папярэднік: | Адольф Фрэдрык | |
| Пераемнік: | Густаў IV Адольф | |
| Нараджэнне: | 13 (24) студзеня 1746 Стакгольм, Швецыя |
|
| Смерць: | 29 сакавіка 1792 (46 гадоў) Стакгольм, Швецыя |
|
| Дынастыя: | Гальштэйн-Готарп | |
| Бацька: | Адольф Фрэдрык | |
| Маці: | Луіза Ульрыка Пруская | |
| Жонка: | Сафія Магдалена Дацкая | |
| Аўтограф: | ||
Густаў III (шв. Gustav III, 24 студзеня 1746 — 29 сакавіка 1792) — кароль Швецыі (з 12 лютага 1771 года).
Біяграфія [правіць]
Густаў III нарадзіўся ў сям'і караля Адольфа Фрэдрыка і Луізы Ульрыке, народжанай прынцэсы Прускай.
Адукацыяй Густава займаліся лепшыя людзі Швецыі таго часу. Сярод іх былі два выбітныя палітычныя дзеячы, Карл Густаў Тэсін і Карл Шэфер, аднак больш за ўсё прынц любіў паэта і гісторыка Улафа фон Даліна. Густаў быў надзвычай начытаным і меў талент, які дазволіў пакінуць прыкметны след у шведскай літаратуры.
Густаў пачаў удзельнічаць у палітычным жыцці яшчэ пра валадаранні бацькі. Падчас крызісу 1768 г. ён настаяў на скліканні нечарговай сесіі парламента, разлічваючы правесці канстытуцыйную рэформу, але «шапкі» адмовіліся выконваць абяцанні, дадзеныя напярэдадні выбараў.
У лютым-сакавіку 1771 г. Густаў наведаў Парыж, дзе зрабіў сапраўдны фурор. Там ён пазнаёміўся з паэтамі і філосафамі, з многімі з якіх пасля працягваў перапісвацца. Аднак яго візіт у сталіцу Францыі насіў не столькі забаўляльны, колькі дыпламатычны характар. Францыя, стомленая анархіяй у Швецыі, была зацікаўлена ў арганізацыі манархічнага перавароту, і абяцала Густаву штогадовую субсідыю ў памеры 1.500.000 ліўраў.
У гонар Густава III названы горад Густавія.
Гл. таксама [правіць]
Спасылкі [правіць]
- Густаў III на сайце «Усе манархі свету».
- Профіль караля Густава III на афіцыйным сайце РАН
| Папярэднік: Адольф Фрэдрык |
Кароль Швецыі 1771—1792 |
Пераемнік: Густаў IV Адольф |
| Гэта пачатак артыкула пра манарха, дынастыю або яе прадстаўніка. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |