Горад Дзяржынск, Ніжагародская вобласць
Горад
|
||||||||||||||||||||||||
|
|
||||||||||||||||||||||||
Дзяржынск (руск.: Дзержинск) — горад (з 1930) у Расіі, гарадская акруга ў складзе Ніжагародскай вобласці. Насельніцтва 247,5 тыс. чалавек (2008). Заснаваны ў 1929 годзе.
Дзяржынск з'яўляецца адным з цэнтраў хімічнай прамысловасці Расіі: прадпрыемствы горада вырабляюць мінеральныя ўгнаенні, гербіцыды, прадукты арганічнага сінтэзу. Ядро хімічнага комплексу Дзяржынска фармуюць дзесяць буйных акцыянерных таварыстваў: «Сібур-Нефцяхім», «Сінтэз», «Дзяржынскае Аргшкло», «Карунд», «Пластык», «Авіябор», ФКП «Завод ім. Я. М. Свярдлова», «Акрылат», «Дзяржынскхіммаш» і «Дзяржынскі завод хімічнага абсталявання „ЗАРА“».
Харчовая прамысловасць прадстаўленая чатырма буйнымі прадпрыемствамі: ААТ «Дзяржынскі мясакамбінат „ДЭМКА“», ААТ «Дзяржынскхлеб», ААТ «Мукамольны завод», ТАА «Калінаў мост».
Тэкстыльная і швейная вытворчасці прадстаўлены ЗАТ «Русь», ААТ «Ліна».
У Дзяржынску размешчаны два буйных прадпрыемства па вытворчасці будматэрыялаў — ТАА «Кнауф Гіпс Дзяржынск» і ТАА «Сілікатбуд».
Энергетыка прадстаўлена ААТ «Дзяржынская ЦЭЦ» і ААТ «Энергарэмонт», МУП «Цеплаэнерга». Збор, ачыстку і размеркаванне вады здзяйсняе ТАА «ДВК» (раней МУП ВКХ «Выток»). Буйны вытворца абсталявання для размеркавання энергіі ААТ «НІПОМ».
Навуковы патэнцыял горада складаюць вядучыя НДІ ФДУП «Крышталь», ФДУП НДІ Палімераў, ФГУП НІІмаш і ААТ «НІІК», якія займаюцца распрацоўкамі НДВКП у вобласці хімічнай і абароннай вытворчасці.
[правіць] Вядомыя асобы
Зноскі
| Гарады Ніжагародскай вобласці | ||
|---|---|---|
| Адміністрацыйны цэнтр | Ніжні Ноўгарад | |
| Іншыя гарады |
Арзамас | Багародск | Балахна | Бор | Валадарск | Ворсма | Выкса | Вятлуга | Гарбатаў | Гарадзец | Дзяржынск | Заволжа | Княгініна | Кстова | Кулябакі | Лукаянаў | Лыскава | Навашына | Паўлава | Первамайск | Перавоз | Сароў | Сямёнаў | Сяргач | Урэнь | Чкалаўск | Шахунья |
|