Горад Жалезнагорск, Курская вобласць

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Горад
Жалезнагорск, Курская вобласць
руск.: Железногорск
Герб
Герб

Каардынаты: 52°20′00″ пн. ш. 35°22′00″ у. д. / 52.333333° пн. ш. 35.366667° у. д. (G) (O) (Я)52°20′00″ пн. ш. 35°22′00″ у. д. / 52.333333° пн. ш. 35.366667° у. д. (G) (O) (Я)

Краіна Расія
Рэгіён Курская вобласць
Горад з 1962
Плошча 114 км²
Насельніцтва (2010) 102 169 чалавек
Часавы пояс UTC+3
Тэлефонны код 47148
Паштовыя індэксы 307170-307179
Аўтамабільны код 46
Афіцыйны сайт http://feradmin.rkursk.ru/

Жалезнагорск, Курская вобласць (Расія)
Жалезнагорск, Курская вобласць
Жалезнагорск, Курская вобласць

Жалезнагорск, вул. Леніна
Жалезнагорск
Жалезнагорск

Жалезнагорск (руск.: Железногорск), горад (з 1962 года) у Расіі, адміністрацыйны цэнтр Жалезнагорскага раёна Курскай вобласці. Насельніцтва 96,2 тыс. чалавек (2007). Заснаваны ў 1957 годзе.

Горад размешчаны на заходняй ускраіне Сярэднярускага ўзвышша, у 90 км на паўночны захад ад Курска, на мяжы з Арлоўскай вобласцю, ля чыгуначнай станцыі Міхайлаўскі Руднік на галінцы Арол — Льгоў.

Заснаваны ў 1957 у сувязі з засваеннем Міхайлаўскага радовішча жалезных руд Курскай магнітнай анамаліі. 2 кастрычніка 1957 пачалося будаўніцтва зборношчытавых дамоў пасёлка. У 1962 года пасёлку быў прысвоены статут горада, на той момант у ім пражывала 9,1 тыс.чалавек.

Горадаўтваральнае прадпрыемства — Міхайлаўскі горнаўзбагачальны камбінат. Ён фарміруе 70 % гарадскога бюджэту на ім працуе 30 % насельніцтва горада. З'яўляецца другім у Расіі па аб'ёме вытворчасці жалезаруднай сыравіны. Таксама працуе малочны завод, вытворчасць будматэрыялаў, завод «Крышталь» і інш.