Залатухіна (Курская вобласць)
Пасёлак гарадскога тыпу
Залатухіна
|
Залатухіна[2] (руск.: Золоту́хино) — пасёлак гарадскога тыпу, адміністрацыйны цэнтр Залатухінскага раёна Курскай вобласці Расіі.
Насельніцтва — 4579 чал. (2017). Пасёлак размяшчаецца на беразе ракі Снавы (прыток Тускары) у месцы ўпадзення ў яе Палявой Снавы. Чыгуначная станцыя Арлоўска-Курскага аддзялення Маскоўскай чыгункі, за 40 км на поўнач ад Курска. Звязаны аўтамабільнымі дарогамі з Курскам (44 км), а таксама раённымі цэнтрамі: Фацежам (42 км) і Понырамі (32 км).
Зноскі
- ↑ 26. Численность постоянного населения Российской Федерации по муниципальным образованиям на 1 января 2018 года — Federal State Statistics Service. Праверана 23 студзеня 2019.
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 9. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0155-9 (т. 9). — карта Курскай вобласці