Горад Канстанцінопаль

З пляцоўкі Вікіпедыя.

Перайсці да: рух, знайсці

КАНСТАНЦІНОПАЛЬ — гістарычная назва Стамбулу — горад заснаваны рымскім імператарам Канстанцінам Вялікім 8.11.324 года на месцы старажытнага грэчаскага горада Візантый, на еўрапейскім беразе Мармуровага мора, каля заліва Залаты Рог.

шырата: 41°01'N даўгата: 28°58'E

Імператар уласнаручна пазначыў дзідай на зямлі межы будучага горада. Нанова пабудаваны горад быў асвячоны 11.5.330 года і з тых часоў гэтая дата святкавалася як Дзень Горада. Першапачаткова названы Новым Рымам (Nova Roma), горад быў неўзабаве пераназваны ў гонар заснавальніка, але канстанцінопальцы звалі яго часцей за ўсё проста Горад (Polis). Для большага падабенства з Рымам на тэрыторыі горада было знойдзена сем узгоркаў, а сам горад быў падзелены на чатырнаццаць частак (regiones). Дванаццаць рэгіёнаў размяшчаліся ўнутры гарадскіх сцен, трынаццатым лічыліся Сікі, прадмесце на паўночным баку бухты Залаты Рог, а чатырнаццатым рэгіёнам былі Влахерны на паўднёвым баку Залатога рога, аддзеленыя ад сценаў Канстанціна значнай прасторай. Канстанцінопаль стаў сімвалам і цэнтрам дзяржаўнай улады Усходняй Рымскай імперыі (Візантыі) — сталіцай, найбуйнейшым эканамічным, навуковым і культурным цэнтрам краіны. У рускіх летапісах менаваўся Царградам. Захоп Канстанцінопаля туркамі 29.5.1453 пазначыў канец візантыйскай гісторыі.

[правіць] У Сеціве