Рыгор Палама
| Рыгор Палама | |
| Нараджэнне: | |
|---|---|
| Смерць: | |
| Шануецца: | |
| Кананізаваны: |
у 1368 годзе |
| У ліку: | |
| Галоўная святыня: |
мошчы ў Салоніках |
| Дзень памяці: |
14 лістапада і другая нядзеля Вялікага паста |
Рыгор ПАЛАМА (грэч. Gregorios Palamas; 1296, Канстанцінопаль — 14 лістапада 1359, Салонікі) — візантыйскі багаслоў і царкоўны дзеяч, прылічаны да святых праваслаўнай царквой (1368).
Рыгор Палама быў прыхільнікам і сістэматызатарам містычнага вучэння ісіхазма, якому даў філасофскае афармленне. У палеміцы з прадстаўнікамі тэалагічнага рацыяналізму (Варлам Калабрыйскі, Рыгор Акіндзін, Нікіфар Грыгара) адстойваў тэзу, паводле якой аскет-ісіхаст у стане экстазу непасрэдна ўспрымае нятворанае і нярэчыўнае выпраменьванне бога (г.зв. «Фаворскае святло», якое, паводле Евангелля, бачылі апосталы на гары Фавор). Адмяжоўваючыся ад пантэізму, развіў у духу ідэалістычнай дыялектыкі Арыстоцеля вучэнне пра адрозненне сутнасці бога і яго «энергій», або самапраяўленняў: сутнасць знаходзіцца ў сабе і недаступная, «энергіі» праймаюць свет і пераходзяць на чалавека, але такім спосабам, што «прастата́» і непадзельнасць бажаство пры гэтым не парушаюцца і адзінства сутнасці застаецца адзінствам у шматвобразнасці «энергій». Пасля доўгай барацьбы гэтае вучэнне было ў 1351 г. прызнана афіцыйнай дактрынай візантыйскай царквы. Антрапалогія Рыгора Паламы, падпарадкаваная практычным мэтам аскетычнай працы над сабою, уключае складаныя псіхалагічныя назіранні. Ідэал Рыгора Паламы — такое «прасвятленне» духу, якое распаўсюдзілася бы і на цела: паводле яго поглядаў, чалавечы дух богападобны менавіта ў сілу сваёй здольнасці «жыватварыць» цела, у адрозненне ад бесцялеснага духу анёлаў. Рыгор Палама аказаў моцны ўплыў на традыцыю позневізантыйскай містыкі.
Бібліяграфія [правіць]
(некаторыя творы)
- Patrologia cursus completas, series graeca, accur. J. P. Migne. t. 150, P., 1865 (руск.пер.: Три творения. Новгород, 1895);
- Памятники византийской литературы 9—14 вв., М., 1969. С. 366—374.
Літаратура [правіць]
- Меуendorff J. Saint Grégoire Palamas et la mystique orthodoxe, P., 1959;
- Кривошеин В. Аскетическое и богословское учение св. Григория Паламы // Seminarium Kondakovianum VIII. Praha, 1936, s. 99—154.
Спасылкі [правіць]